6 траўня БТ назвала фэйкам зьвесткі расейскага Першага каналу, што Беларусь — на трэцім месцы ў Эўропе паводле прыросту захворваньняў на каранавірус на мільён насельніцтва. Цяпер Беларусь паводле гэтага паказьніку на першым месцы ў Эўропе, піша Свабода.

Менавіта гэта вынікае з аналізу дадзеных на сайце worldometers.info за 10 траўня. У гэты дзень у Беларусі было выяўлена 97 новых выпадкаў захворваньня COVID-19 — гэта пятае месца ў сьвеце сярод 214 дзяржаў і тэрыторый і першае — у Эўропе сярод 50 краін.

Наступнай за Беларусьсю паводле гэтага паказьніку ў Эўропе ішла Расея — 75 новых захворваньняў на мільён насельніцтва.

Усяго ў Расеі ў гэты дзень было 11 012 выпадкаў захворваньня (другое месца ў сьвеце пасьля ЗША), а ў Беларусі — «усяго» 921 выпадак. Але насельніцтва Расеі ў 15 разоў большае. Таму і атрымліваецца, што колькасьць новых захворваньняў на душу насельніцтва ў Беларусі большая, чым у Расеі.

Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 2 ліпеня ў Беларусі пацверджана 62 698 выпадкі каранавіруса, ачунялі 48 738 пацыенты, памёрлі 405 чалавек.

Хроніка каранавіруса ў Гродне