У Беларусі на 10 чэрвеня зарэгістраваныя 51 066 (+801) чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 25 667 (+1161) пацыентаў, памерлі 288 (+6) пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго праведзена 659 565 тэстаў.
Насельніцтва сталіцы стала грэбаваць мерамі бяспекі, рэспіраторнага этыкету і асабістай гігіены, хоць верагоднасць заражэння рознымі інфекцыямі ўсё яшчэ высокая, паведамляюць у Мінскім гарадскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі, піша БЕЛТА.
Што трэба рабіць?
- Пры чханні або кашлю трэба прыкрываць рот і нос аднаразовай сурвэткай, якую пасля выкарыстання трэба акуратна выкінуць.
- Калі сурвэткі побач няма — чхаць ў згін локця, пасля апрацаваць рукі антысептычным сродкам.
- Рукі трэба мыць і апрацоўваць як мага часцей, абавязкова-пасля наведвання грамадскіх месцаў, транспарту, да і пасля ежы.
- Дэзінфікаваць мабільныя тэлефоны, іншыя прадметы, якіх людзі часта датычацца на працягу дня. Для гаджэтаў падыдуць сурвэткі з мікрафібрай, змочаныя вадой з мыйным сродкам, альбо спіртазмяшчальны дэзінфікуючы сродак.
- Актуальнае і сацыяльнае дыстанцыяванне — на адлегласці мінімум 1,5 м адзін ад аднаго.
- У месцах збору людзей неабходна насіць сродак абароны — маску, якую варта мяняць праз кожныя дзве гадзіны.
- За непатрэбнасцю яе трэба зняць і пакласці ў чысты пакет. Ні ў якім выпадку не варта насіць яе на вуху ці пад падбародкам.
Тым, хто знаходзіцца на самаізаляцыі, трэба строга прытрымлівацца ўсіх правілах яе выканання, каб не дапусціць распаўсюджвання інфекцыі.
Пры з’яўленні прыкмет заражэння і захворвання трэба выклікаць лекара на дом, пазбягаць кантактаў і выконваць усе рэкамендацыі медыкаў.