Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб адстаўцы дзеючага ўрада, паведамілі ў эфіры «Беларусь 1», паведамляе БЕЛТА.
Прапановы па новым складзе ўрада ў першай палове дня 3 чэрвеня абмеркавалі на нарадзе ў Прэзідэнта Беларусі.
Там прысутнічалі Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сяргеенка і дзяржсакратар Савета бяспекі Андрэй Раўкоў.