У Беларусі на 3 чэрвеня зарэгістраваныя 45 116 (+861) чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Ачунялі і выпісаныя 20 171 (+976) пацыент, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Памерлі 248 (+5) пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

Усяго праведзена 573 699 тэстаў.

СААЗ: у Еўропе няма краін, якія атрымалі імунітэт да каранавіруса

Пакуль ні адна краіна Еўропы не выпрацавала імунітэт да CОVID-19, заявіла старэйшы спецыяліст у пытаннях надзвычайных сітуацый Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ Катрын Смолвуд, паведамляе ria.ru.

«Большасць краін Еўрапейскага рэгіёну да гэтага часу канстатуюць новыя выпадкі каранавіруса… можам сказаць, што няма ні адной краіны, пра якую можна было абвясціць, што яна валодае імунітэтам тут», — сказала яна на онлайн-брыфінгу бюро.

Пры гэтым спецыяліст адзначыла, што, напрыклад, у Італіі перадача віруса знаходзіцца пад кантролем.

Хроніка каранавіруса ў Гродне