Ганна Бабылёва з Гродна працавала майстрам змены на гродзенскім прадпрыемстве металічных вырабаў «Цветлит», піша n*.by.
«Яна была ў адпачынку, пасля выйшла на працу, і праз пару дзён паднялася тэмпература, — расказаў «Нашай Н**е» сын жанчыны. — Мама спачатку не хацела ісці ў паліклініку. Але пайшла, там ёй ставілі дыягназ «вострая рэспіраторна-вірусная інфекцыя».
Пасля жанчыне стала горш. 24 мая яе шпіталізавалі.
Дыягназам паставілі пнеўманію: спачатку аднабакавая, пасля двухбаковая.
31 мая Ганна Бабылёва памерла.
«Мы прасілі, каб дазволілі хаця б адкрыць труну, але дактары катэгарычна забаранілі. Сказалі хаваць у закрытай труне, ніякага адпявання, развітання», — кажа сын.
Па яго словах, у Ганны Пятроўны ўсё жыццё былі праблемы са здароўем. У адным з бальнічных было пазначана, што жанчына мела ішэмічную хваробу сэрца. Але, кажа сын, дактары ў бальніцы сказалі яму, што маці памерла ад пнеўманіі.
«Тэсты на каранавірус ёй рабілі. Першы быў адмоўным. Другі — пакуль не ведаем», — сказаў сын.
Пахавалі Ганну Бабылёву 2 чэрвеня. Ёй было 64 гады.
Чытайце таксама:
У Беларусі па-ранейшаму ўжываюць гідроксіхлорахін супраць канаравірусу. WHO прызнала, што ён можа нашкодзіць
Беларусь — у топ-5 краінаў Еўропы паводле прыросту інфікаваных каронавірусам
Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).