Прэпарат ад малярыі, які прымаў Дональд Трамп, не дапамагае супраць каранавірусу, але можа павысіць рызыку смерці сярод пацыентаў з COVID-19, паведамляла 25 траўня Сусветная арганізацыя здароўя (СААЗ). У Беларусі гідраксіхлорахін працягваюць ужываць, але толькі ў бальніцах, піша belta.by.

У Беларусі працягваюць ужыванне хларахіну і гідроксіхларахіну для хворых на COVID-19, паведамілі 2 траўня агенцтву БелТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

«Распараджэннем Міністэрства аховы здароўя адменены набор пацыентаў для лячэння хлорахінам і гідроксіхлорахінам у амбулаторнай практыцы. Тэрапія ажыццяўляецца толькі ў стацыянарных умовах пад строгім медыцынскім кантролем, — адзначылі ў прэс-службе. — Пасля падыходы да выкарыстання хлорахіна і гідроксіхлорахіна будуць скарэктаваны з улікам канчатковай пазіцыі СААЗ і найбольш аўтарытэтных профільных медыцынскіх асацыяцый па дадзеным пытанні».

Сусветная арганізацыя аховы здароўя прыпыніла выпрабаванні гідроксіхлорахіна і хлорахіна ў якасці лекаў ад COVID-19 па міжнароднай праграме Solidarity. Такое рашэнне прынята пасля апублікавання у медыцынскім часопісе Lancet даследавання, што датычыцца гэтых лекаў і іх эфекту на шпіталізаваных з COVID-19 пацыентаў. Даследаванне паказала, што абодва прэпараты могуць выклікаць патэнцыйна сур’ёзныя пабочныя эфэкты, у тым ліку сардэчную арытмію, піша «Радыё С**бода». Ніводзін з прэпаратаў не дапамог пацыентам, шпіталізаваным з COVID-19, паводле дасьледавання, у якім прагледзелі запісы пра 96 000 пацыентаў у сотнях шпіталяў. Сярод такіх пацыентаў зафіксаваны больш высокі ўзровень смяротнасці.

Гідраксіхлорахін ужываюць пры лячэння малярыі і рэўматоіднага артрыту. Прэпарат Arechin, дзе ён з’яўляецца дзейным рэчывам, разам са сродкамі для індывідуальнай абароны і дэзінфекцыі прывезлі ў Гродна, Воранава і Мінск з Польшчы 24 красавіка ў складзе груза гуманітарнай дапамогі. Раней прэзідэнт ЗША казаў пра яго высокую эфектыўнасць. Потым раіў прымаць, бо губляць ўсё роўна няма чаго. Але 22 красавіка «Голас Амерыкі» апублікаваў дадзеныя пра высокую смяротнасць сярод пацыентаў, якія прымалі гідраксіхлорахін.

Лечыць альбо не? Прэпарат з польскай гуманітаркі выклікае сумневы спецыялістаў

Галоўны навуковы супрацоўнік СААЗ Сумья Свамінатан сказала, што рашэнне будзе перагледжана ў бліжэйшыя два тыдні. «Мы павінны быць асцярожнымі і часова прыпыніць даследаванні гідраксіхлорахіна, — адзначыла яна. — Плануем азнаёміцца з гэтымі даследаваннямі і паралельна збіраем інфармацыю аб эфектыўнасці гідраксіхлорахіна».

Лекаў і вакцынаў ад новага каранавіруса ў свеце пакуль не знайшлі. Некаторыя экспэрымэнтальныя сродкі паказваюць станоўчыя вынікі, некаторыя — адмоўныя.

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).

Хроніка каранавіруса ў Гродне