Прэпарат Arechin разам са сродкамі для індывідуальнай абароны і дэзінфекцыі прывезлі ў Гродна, Воранава і Мінск з Польшчы 24 красавіка ў складзе груза гуманітарнай дапамогі. Дзеючае рэчыва гэтых лекаў - гідраксіхлорахін. Яго ўжываюць пры лячэння малярыі і рэўматоіднага артрыту. Падчас пандэміі некаторыя краіны сталі выкарыстоўваць такія прэпараты для лячэння заражэнняў каранавірусам SARS-CoV-2. Клінічных даследаванняў і прамых рэкамендацый СААЗ па ўжыванні гэтага прэпарата няма.

Дзе ўжо карыстаюцца гэтым сродкам

Эксперыментальнае лячэнне CОVID-19 з прымяненнем гідраксіхлорахіну актыўна абмяркоўваюць з сярэдзіны сакавіка. Цяпер прэпараты на яго аснове дазволеныя да выкарыстання ў лячэнні ў многіх краінах. Сярод іх — Польшча, Германія, Францыя, Індыя, шэраг краінаў Бліжняга Усходу.

arechin гидроксихлорохин
У пачатку сакавіка, калі аб’явілі пра магчымую эфектыўнасці Arechin ў лячэнні COVID-19, у некаторых аптэках Польшчы продажы гэтага прэрпарату выраслі ў пяць разоў. Фота: MGR. FARM

Яшчэ адзін вірусолаг

Медыйную вядомасць хлорахін і яго вытворнае гідраксіхлорахін набылі праз выказванні Дональда Трампа. Спачатку прэзідэнт ЗША казаў пра яго высокую эфектыўнасць. Потым раіў прымаць, бо губляць ўсё роўна няма чаго. Але 22 красавіка «Голас Амерыкі» апублікаваў дадзеныя пра высокую смяротнасць сярод пацыентаў, якія прымалі гідраксіхлорахін.

Лечыць альбо не? Прэпарат з польскай гуманітаркі выклікае сумневы спецыялістаў
Фота: Getty

Назіранне — гэта не даследванне

Меркаванне пра ўзаемасувязь высокай смяротнасці з прыёмам прэпарата зрабіла група навукоўцаў на падставе вывучэння дадзеных 381 пацыента мужчынскага полу. Частка пацыентаў групы атрымлівала гідраксіхлорахін асобна або ў спалучэнні з антыбіётыкам азітраміцынам. Яны пераносілі хваробу цяжэй тых, каму гэтыя прэпараты не давалі.

Сярод удзельнікаў даследавання 97 чалавек прымалі гідраксіхлорахін, яшчэ 113 — гідраксіхлорахін і азітраміцын, а 153 — ніводнага з гэтых прэпаратаў .

Доставка польской гуманитарной помощи в инфекционную больницу в Гродно
Дастаўка польскай гуманітарнай дапамогі ў інфекцыйную бальніцу Гродна

Вынікі

Па выніках даследавання памерлі 27% пацыентаў, якія прымалі гідраксіхлорахін і 22% якія прымалі абодва прэпарата. Сярод тых, каму не давалі ніводнага з гэтых лекаў, смяротнасць склала 11,4%. У даследаванні бралі ўдзел эксперты з Універсітэта Вірджыніі, Універсітэта Паўднёвай Караліны і Упраўлення па справах ветэранаў у Калумбіі, штат Паўднёвая Караліна.

Лечыць альбо не? Прэпарат з польскай гуманітаркі выклікае сумневы спецыялістаў
Разгрузка польскай гуманітарнай дапамогі

Высновы рабіць рана

Важна адзначыць, што гэтыя дадзеныя — толькі вынік назірання. Іх ўмовы не адпавядаюць навуковым стандартам для вызначэння эфектыўнасці лекаў, не былі апублікаваныя ў навуковых часопісах і не атрымалі ацэнкі навуковай супольнасці.

Для класічнага клінічнага даследаванні патрэбна выпадковая выбарка пацыентаў і паралельнае выкарыстанне плацэба.


Чытайце яшчэ: Гродненки из США рассказали, как за океаном переживают пандемию


Гэтыя лекі ўжо пачалі шырока выкарыстоўваць?

Для барацьбы з малярыяй — так. Для лячэння каранавіруснай інфекцыі - не. Упраўленне па санітарным наглядзе за якасцю харчовых прадуктаў і медыкаментаў ЗША (FDA) ухваліла ўжыванне хлорахіну і гідраксіхлорахіну для лячэння Covid-19 у абмежаваных выпадках ва ўмовах стацыянара ў якасці экстранай меры.

Ўжываць хлорахін рэкамендуецца толькі пад наглядам і з дазволу лекара. Ўжыванне яго без назірання лекара можа быць небяспечна.

Гэтыя лекі нельга выкарыстоўваць прэвентыўна. У Лаосе і Нігерыі, дзе людзі пачалі масава скупляць хлорахін, былі выпадкі смерці ад перадазіроўкі,

Альтэрнатыўныя эксперыменты

Адным з прэпаратаў, на якія цяпер ўскладаюць вялікія надзеі, стаў тацылізумаб. Гэта імунадэпрэсант, які блакуе супрацьзапаленчы медыятар інтэрлейкін-6. Ёсць меркаванне, што да ўскладненняў прыводзіць занадта моцны імунны адказ на каранавірус. Калі клетка заражана вірусам, то інтэрлейкін-6 разбурае яе разам з тканкамі органаў. Часцей за ўсё пакутуюць сэрца і лёгкія. Але дастатковай доказнай базы ў гэтай тэорыі таксама пакуль няма.

Ці ёсць надзейныя лекі

Цяпер не існуе ні лекаў, ні вакцыны ад каранавіруса. У свеце вядзецца каля 40 даследаванняў па выпрацоўцы вакцыны. Для іх завяршэння трэба не менш за год.

Медыкі адзначаюць, што каранавірус SARS-CoV-2 — новы. Таму эфектыўнасць любога прэпарата ў адносінах да гэтага віруса пакуль не вывучана.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life