У Беларусі зарэгістравана 3600 дзяцей з станоўчым тэстам на каранавірус. Пра гэта 1 чэрвеня паведаміла галоўная спецыялістка аддзела медыцынскай дапамогі маці і дзецям Міністэрства аховы здароўя Таццяна Бурдзь на брыфінгу, прымеркаваным да Міжнароднага дня аховы дзяцей.
— 95 адсоткаў дзяцей пераносяць захворванне практычна ў бессімптомнай форме. Ёсць невялікая колькасць дзяцей з сярэднецяжкім станам. Як правіла, гэта дзеці з спадарожнай паталогіяй, з анкагематалагічнымі захворваннямі і, на жаль, з атлусценнем. Цяжкіх выпадкаў у нас, на шчасце, не было, — расказала Таццяна Бурдзь.
З пачатку ўспышкі ў Беларусі нарадзілася 62 дзіцяці ад маці з станоўчым тэстам на каранавірус, з іх было дзве двойні, Дзеці нарадзіліся здаровымі.
Спецыялістка распавяла, што на першым месцы сярод дзіцячых хвароб (больш за 60%) — паталогіі органаў дыхання, на другім — хваробы органаў зроку. Гэта звязваюць з тым, што дзеці шмат часу праводзяць за гаджэтамі. На трэцім месцы — захворванні апорна-рухальнай сістэмы (у тым ліку наступствы траўмаў); на чацвёртым — хваробы органаў стрававання. Залішнюю масу цела маюць 17% беларускіх школьнікаў, і, па словах Таццяны Бурдзь, іх колькасць штогод расце.
За чатыры месяцы 2020 года Беларусі нарадзілася на 7% менш дзяцей, чым за той жа перыяд мінулага года. Тым не меней, кожны пяты жыхар нашай краіны — дзіця. Спецыялістка назвала гэты паказчык даволі нядрэнным.
Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).