Ранішнікі ў дзіцячых садках Гродна пройдуць без бацькоў, фатографаў, дзяцей і работнікаў з сімптомамі вострай рэспіраторнай інфекцыі і кантактаў першага ўзроўню. У санэпідслужбе распавялі, якія карэктывы ўнесла эпідэміялагічная сітуацыя ў арганізацыю мерапрыемстваў у дзіцячых садках і школах, піша rgazeta.by.

Бацькам у гэты раз прыйдзецца адмовіцца ад наведвання ранішнікаў. Гэта ж тычыцца і ўсіх старонніх асоб, у тым ліку фатографаў, відэааператараў, аніматараў.

Такую меру прынялі для прадухілення распаўсюджвання каранавіруса, распавяла загадчыца аддзялення гігіены дзяцей і падлеткаў Гродзенскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Галіна Канапінь. Работнікаў і дзяцей, старэйшых за 14 гадоў абавяжуць выкарыстоўваць медыцынскія маскі (дапускаецца з 12 гадоў).

У школьных аўтобусах будуць праводзіць дэзінфекцыю салонаў, арганізуюць дастатковы запас масак, пітной вады ў дробнай фасоўцы і г. д. Перад пасадкай у аўтобусы ў дзяцей і супрацоўнікаў вымяраюць тэмпературу цела бескантактавым тэрмометрам.

Лукашенко: Беларусь может заняться разработкой и производством собственной вакцины от коронавируса