1 чэрвеня з трала ваенных упаў цяжкі вайсковы бульдозер. Гэта адбылося на вуліцы Горкага, насупраць рынку «Карона», паведамляюць чытачы «АўтаГродна».
Трал вёз цяжкую тэхніку ў бок Гожскага палігона. Насупраць «Кароны» бульдозер па нейкіх прычынах апынуўся на асфальце, пашкодзіўшы і дарожнае пакрыццё, і бардзюры з газонам. Верагодна, ён з’ехаў з трала ў момант павароту з вуліцы Багуцкага на Горкага, паведаміў чытач «АўтаГродна».
Ніхто не пацярпеў, а ваенная тэхніка рухалася ў суправаджэнні ваеннай аўтамабільнай інспекцыі (ВАІ). Грузавік з платформай завяршаў манеўр на забараняльны сігнал святлафора, перад гэтым аўтамабіль ВАІ выехаў на скрыжаванне з уключанымі пробліскавымі маячкамі чырвонага і сіняга колеру.
Відаць, што гусеніца бульдозера на платформе ўжо ў момант павароту стаяла не на пляцоўцы, выступаючы за яе. Калі вайскоўцы з’ехалі, на асфальце засталіся лужыны ад алею — ён цёк як з бульдозера, так і з трала.