З 1 чэрвеня агенцтва «Фаварыт» часткова аднаўляе рэйсы ў Польшчу. У раскладзе ёсць рэйсы «Гродна-Беласток», «Беласток-Гродна», «Гродна-Варшава», «Варшава-Гродна».

На дадзеныя рэйсы можна набыць квіткі ў / з Кузні і Саколкі, паведамляе сайт турагенцтва.

Для бяспекі транспарт дэзынфікуецца пасля кожнага рэйса. У кожным аўтобусе маюцца санітайзеры для апрацоўкі рук. Кожны чалавек, які перасякае мяжу, абавязаны знаходзіцца ў ахоўнай масцы. На борце аўтобуса наяўнасць масак не прадугледжана. Пасажыры, якія не маюць пры сабе маску, да рэйса не дапускаюцца.

Набыць квіткі можна анлайн на сайце bilet.taf.by.

У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй у свеце перасякаць мяжу з Рэспублікай Польшча могуць:

✔️ грамадзяне Рэспублікі Польшча;
✔️ асобы, якія з’яўляюцца мужам і жонкай або дзецьмі грамадзян Рэспублікі Польшча або знаходзяцца пад іх пастаянным наглядам;
✔️ асобы, якія маюць Карту паляка, Карту пабыта;
✔️ студэнты польскіх навучальных устаноў;
✔️ кіраўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў і супрацоўнікі дыпламатычнага і консульскага персаналу місіі, то бок асобы, якія маюць дыпламатычны званне, і члены іх сем’яў;
✔️ асобы, якія маюць права пастаяннага або часовага пражывання на тэрыторыі Рэспублікі Польшча;
✔️ асобы, якія маюць права працаваць на тэрыторыі Рэспублікі Польшча, гэта значыць замежнікі, якія маюць права працаваць на тых жа ўмовах, што і польскія грамадзяне, якія маюць дазвол на працу, сезонны дазвол на працу, заяву аб прадастаўленні працы замежніку на тэрыторыі Рэспублікі Польшча;
✔️ асобы, якія кіруюць транспартным сродкам, што выкарыстоўваюцца для перавозкі тавараў.

Усе ўязджаючыя ў Польшчу павінны будуць прайсці 14-дзённы каранцін (за выключэннем некаторых прафесійных груп, такіх як: кіроўцы міжнародных перавозак, экіпажы самалётаў, экіпажы цягнікоў, сезонныя работнікі і студэнты).

За інфармацыяй аб далейшым раскладзе, а таксама аб аднаўленні іншых рэйсаў сачыце на сайце taf.by, а таксама ў сацыяльных сетках Instagram @favorit_grodno і ВК vk.com/favoritgrodno.

Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 4 ліпеня ў Беларусі пацверджана 63 270 выпадкі каранавіруса, ачунялі 50 669 пацыенты, памёрлі 418 чалавек.

Хроніка каранавіруса ў Гродне