Праз пандэмію каранавірусу краіны — суседзі Беларусі чарговым разам працягнулі закрыцьцё межаў, піша Свабода.

  • Украіна не ўпускае іншаземцаў як мінімум да 22 траўня. Такую забарону ўвялі 17 сакавіка і ўжо двойчы працягвалі.
  • Мяжа зь Літвой закрытая да 31 траўня. Пускаць іншаземцаў туды перасталі 16 сакавіка.
  • Латвія закрыла мяжу таксама 16 сакавіка, пакуль забарона дзейнічае да 9 чэрвеня.
  • Польшча, якая забараніла ўезд іншаземцаў раней за іншых (15 сакавіка), працягнула забарону да 12 чэрвеня.
  • Расейская мяжа закрытая да паляпшэньня эпідэміялягічнай сытуацыі.

Эўракамісія раіла краінам Шэнгенскай зоны (Латвія, Літва і Польшча ў яе ўваходзяць) не адкрываць межы да 15 чэрвеня.

Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 6 жніўня ў Беларусі пацверджана 68 503 выпадкі каранавіруса, ачунялі 63 756 пацыентаў, памёрлі 580 чалавек.

Хроніка каранавіруса ў Гродне