Гродзенцы прыходзяць падпісацца за Ціханоўскую, нягледзячы на ​​затрыманні

У Гродне 30 траўня на Савецкай плошчы пачаў працаваць пікет па зборы подпісаў за патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Святлану Ціханоўскую. На 16:00 пікет наведала каля 200 гродзенцаў. Людзі стаялі ў чарзе каб падпісацца нават калі пачаўся дождж.

Збор подпісаў за вылучэнне Святланы Ціханоўскай працягнецца да самага вечара. Гродзенцы працягваюць прыходзіць на плошчу, нягледзячы на ​​затрыманне Сяргея Ціханоўскага і іншых сяброў ініцыятыўнай групы на пікеце ўвечары 29 траўня.

Блогер Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў ІЧУ РАУС Кастрычніцкага раёна Гродна. Агулам 29 траўня затрымалі каля 15 чалавек.

МВД прокомментировало задержание Тихановского: возбуждено уголовное дело

Увечары 29 траўня на пікеце падчас збору подпісаў за Святлану Ціханоўскі адбыўся інцыдэнт, у выніку якога Сяргея Ціханоўскага і некаторых яго прыхільнікаў затрымала міліцыя. Сярод затрыманых — Дзмітрый Фурманаў, які кіруе штабам Ціханоўскага ў Гродзенскай вобласці. Удзельніцу верагоднай правакацыі супраць Ціханоўскі апазналі ў сацсетках.

30 траўня затрымалі актывіста Мікалая Саляніка, які днём раней вёў перамовы з кіраўніцтвам міліцыі і спрабаваў даведацца, за што быў затрыманы і дзе знаходзіцца Ціханоўскі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» склаў спіс затрыманых у Гродне.

Афіцыйна было заяўлена, што падчас інцыдэнту пацярпеў міліцыянт.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025