БТ паказаў ролік пра затрыманне Ціханоўскага ў Гродне

У эфіры тэлеканала «Беларусь 1» паказалі сюжэт пра затрыманне Сяргея Ціханоўскага і некалькіх гродзенцаў падчас збору подпісаў.

Блогера назвалі «шырока вядомымі ў вельмі вузкіх колах зборшчыкам подпісаў». Яшчэ з першых хвілін збор подпісаў перарос у мітынг, а праводзіць на дадзеным этапе выбарчай кампаніі агітацыю забаронена. На пытанні выбаршчыкаў блогер адказаць не мог, распавёў вядучы «Беларусь 1».

Чытайце падрабязнасці: Блогер Сяргей Ціханоўскі затрыманы ў Гродне

«Такая манера зносін з людзьмі перарасла ў бойку. Міліцыя апынулася ў эпіцэнтры бойкі, якую зладзілі на плошчы. Адзін з супрацоўнікаў міліцыі падвергнуўся нападу», — сказаў вядучы.

Далей ідуць кадры, на якіх відаць, як жанчына настойліва ходзіць за Ціханоўскім і паўтарае, што хоча задаць яму пытанне. Разам з ёй да яго падыходзяць супрацоўнікі міліцыі. Утворыцца натоўп, раптам людзі разыходзяцца, а на зямлі ляжыць міліцыянт. «На гэтых кадрах вы ўсе бачылі самі», — пракаментаваў вядучы.


Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025