Крызіс: акардыяністка Лена з Савецкай пайшла працаваць санітаркай

Музыку Лены Патапавай на вуліцы Савецкай чуў ледзь не кожны гродзенец. Жанчына грае на акардэоне ў цэнтры Гродна больш за пяць гадоў і за гэты час стала адным з самых вядомых вулічных музыкаў у горадзе. Але з-за крызісу даходы ўпалі ў некалькі разоў і яна ўладкавалася ў адну з гарадскіх бальніц. Працуе ў тым ліку і з хворымі COVID-19.

З музыкай Лена звязаная з дзяцінства. Яна скончыла музычную школу і музычны каледж. Доўгі час грала на вяселлях, а пасля вырашыла паспрабаваць сябе на вуліцы.

«Музыка — гэта ўсё маё жыццё, — расказвае Лена. — З ёй я з трэцяга класа, з чырвоным дыпломам заканчвала музычную школу. У вучылішчы грала на габоі. На вуліцы я граю каля 15 гадоў, у цэнтры — больш за 5».

Народныя песні і трохі шансона

Рэпертуар Лены моцна адрозніваецца ад таго, што граюць іншыя музыкі на Савецкай. Яна імкнецца граць даўно забытыя песні і нагадваць мінакам аб савецкім мінулым.

«Рэпертуар у мяне не такі ўжо моладзевы, але жанчыны і мужчыны савецкіх часоў вельмі задаволеныя. Тое, што я граю на акардэоне, ніхто на гітары не зайграе. У мяне ў рэпертуары народныя песні, трохі шансона. Бывае, людзі падыходзяць і заказваюць песні, я імкнуся выконваць пажаданні».

Заробку няма — пайшла ў бальніцу

Каранавірус моцна ўдарыў па заробку вулічных музыкаў. На пешаходнай вуліцы іх стала ў разы менш. Калі раней Лена грала кожны дзень, то зараз на Савецкай яна з’яўляецца толькі два разы на тыдзень.

«У мінулым годзе ў цэнтры працавала шмат розных пунктаў грамадскага харчавання і наведвальнікі заўсёды падыходзілі да мяне.
А колькі турыстаў было: хацелася граць на вуліцы для іх. А што зараз? Заробку няма. Таму я і пайшла шукаць працу. Уладкавалася ў бальніцу санітаркай. Гэта асабістае — мама працавала калісьці. Вось і я зараз дапамагаю людзям, важу на каталцы каранавірусных хворых і не толькі».

Людзі ў бальніцы пазнаюць

Лена кажа, што цяпер сумяшчае дзве працы: любімую і патрэбную. Змена ў бальніцы доўжыцца 12 гадзін, яна часта выходзіць у ноч.

«У пандэмію не кожны б адважыўся пайсці працаваць у бальніцу, але я пайшла. Абараняемся там як можам. Пакуль мне падабаецца сумяшчаць музыку і працу ў бальніцы. Прыемна, калі людзі ў прыёмным аддзяленні мяне пазнаюць. А гэта і лекары, і хворыя і нават інкасатары, з якімі на Савецкай часта сустракаюся. Усе дзівяцца, што я цяпер у бальніцы працую. Калі-небудзь гэта павінна было адбыцца».

Чытайце таксама:

В Гродно на Советской чистка: милиция взялась за уличных музыкантов

«Уехал чтобы не пить». Уличный музыкант из Гродно автостопом добрался до Китая

«Лёс прымусіў граць на вуліцы». Баяніст Лёня прыязджае ў Гродна са Слоніма

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаецца кватэра — сапраўдны постсавецкі олдскул

На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…

21 лютага 2025