У Беларусі на 26 траўня зарэгістраваныя 38 059 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Ачунялі і выпісаныя 15 086 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Памерлі 208 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

Усяго праведзена 472 906 тэстаў.

У Гродне адмяняюць мерапрыемствы

Веламарафон «Суседзі» на Аўгустоўскім канале, які планавалася правесці 18 ліпеня, адменены, паведаміў БЕЛТА адзін з арганізатараў марафону Іван Найдзёнаў.

Сёлетні марафон павінен быў стаць юбілейным — дзесятым па ліку. Аднак з-за эпідэміялагічнай сітуацыі ў свеце правядзенне мерапрыемства сёлета адмянілі.

Веламарафон «Суседзі» стаў значнай падзеяй у велажыцці не толькі рэгіёна, але і краіны. Старты на Аўгустоўскім канале збіралі каля 800 удзельнікаў з Беларусі, Польшчы, Расіі, Літвы, а таксама прадстаўнікоў далёкага замежжа, напрыклад, Германіі, Нідэрландаў, ЗША і нават Аўстраліі.

Што яшчэ адмянілі на Гродзеншчыне, можна даведацца тут.

Які фестываль яшчэ можа адбыцца?

Біг-міні-фестываль у Гродне праходзіць штогод у апошнія выхадныя ліпеня. Арганізатары спадзяюцца, што вірус адступіць і фестываль адбудзецца. Няхай з меншым маштабам, калі межы будуць зачыненыя. У дадзены момант арганізатары абмяркоўваюць гэтае пытанне з уладамі горада.

Хроніка каранавіруса ў Гродне