У Беларусі пацверджаныя 37 144 выпадкі каранавіруса. Лукашэнка: «Вірулентнасць ужо не тая»

На 25 траўня ў Беларусі лабараторна пацверджана 37 144 выпадкі каранавіруса, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Ачунялі і выпісаныя 14 449 пацыентаў, 204 чалавекі з выяўленым раней COVID-19 памерлі.

За апошнія суткі дыягнаставалі 946 новых выпадкаў COVID-19, паводле афіцыйных дадзеных памерлі 5 чалавек, 294 пацыенты ачунялі і былі выпісаныя.

Усяго праведзена 463 004 тэстаў, з іх за апошнія суткі - 12 377, сярод якіх 7,6% - станоўчых.

Чытайце таксама: Агучылі лічбу памерлых у рэанімацыях Мінска, дзе лекавалі COVID-19, за красавік. Мінздароўя: вы не так зразумелі

Лукашэнка лічыць, што вірус ўжо аслабеў

25 мая Аляксандр Лукашэнка паведаміў аб стабілізацыі сітуацыі з каранавірусам. «Калі, я часта кажу гэта апошні месяц, і далей так пойдзе, то будзем лічыць, што мы справіліся з божай дапамогай з гэтым захворваннем», — адзначыў ён на нарадзе ў Мінску, піша belta.by.

Паводле яго слоў, бальніцы, зарэзерваваныя пад лячэнне каранавіруса ў Віцебску пачалі «вымываць», а ў Мінску плануюць у бліжэйшы час вяртаць да звычайнай працы бальніцы анкалагічнага і гінекалагічнага профілю, бальніцу хуткай меддапамогі. Ён адзначыў, што колькасць цяжкіх выпадкаў зменшылася.

«Відаць, вірус усё ж аслабеў ўжо, вірулентнасць яго ўжо не тая. Дай бог, каб не тая. Але пры гэтым мы павінны трымаць у галаве другую хвалю. Ніхто не даказаў, што яна будзе, але мы павінны да гэтага рыхтавацца. І ніхто не ведае, калі яна прыйдзе. Калі зімой і восенню, то дай бог, каб мы сур’ёзна змаглі падрыхтавацца да гэтага. А, можа быць, гэтая бяда нас міне. Тым не менш, расслабляцца нельга «, — лічыць Аляксандр Лукашэнка.

Хроніка каранавіруса ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025