Модніцы ў гэтым пляжным сезоне могуць купацца ў «Трыкіні 2020», каб не заразіцца. Камплект з ліфа, плавак і маскі ўжо можна купіць у інтэрнэт-крамах.

Наогул, трыкіні — гэта нешта сярэдняе паміж асобным і суцэльным купальнікам. Верх і ніз злучаюцца тканай перамычкай, шнуроўкай або тонкай паласой.

Трыкіні 2020. Што мы будзем насіць гэтым летам?
Фота: livemaster.ru

Італьянскі мадэльер Тыцыяна Скарамуцца дзеля жарту падпісала «Trikini 2020» свой камплект з ліфа, плавак і маскі. Карыстальнікам і рынку спадабалася. Цяпер замовы да яе ідуць з усяго свету, цікавяцца і мужчыны, якія захапляюцца модай. Ідэю падхапілі і іншыя вытворцы. Купіць такі купальнік цяпер можна і ў інтэрнэт-крамах.

Многія краіны пачынаюць адкрывацца пасля каранціну. На пляжах дазволяць людзям адпачываць пры захаванні сацыяльнай дыстанцыі.

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).

Хроніка каранавіруса ў Гродне