У пачатку года на фабрыцы пачалі вырабляць сумкі і заплечнікі з лёну. Калекцыя яшчэ не паступіла ў продаж, паведамляе lidanews.by.

Сумкі маюць розныя расфарбоўкі, форму, даўжыню ручак. Сумкі з ільняной тканіны трывалыя і зручна ўладкаваныя ўнутры — напрыклад, абавязкова маюць спецыяльную кішэню для тэлефона і ключоў. Да таго ж, лён — гэта экалагічна. Вырабы добра трымаюць форму, так як шыюцца з дубляванай (гэта значыць, злепленай ў два пласта) ільняной тканіны. Таксама ёсць заплечнікі і авоські.

— Наша прадпрыемства ўжо досыць даўно спецыялізуецца на выпуску абутку з лёну, які вырабляецца на аршанскім ільнокамбінаце. Ён папулярны як у Беларусі, так і за мяжой, і попыт на яго не падае. А сумкі задуманы як аксэсуар да яго. Наогул, сумкі з лёну можна насіць з розным абуткам. Але калі хтосьці захоча стварыць асабліва гарманічны вобраз, мы прадбачліва пра гэта паклапаціліся, — кажа аўтар навінак Людміла Машчэнская.

У пачатку лютага ў фірмовай краме фабрыкі будзе аформлены стэнд, дзе з калекцыяй навінак змогуць пазнаёміцца ​​ўсе жадаючыя.