Новости

Фестываль «Зялёны Гран-Пры» пройдзе анлайн. Якія мерапрыемствы пераносяць?

«Зялёны Гран-пры» праходзіць 22−24 траўня ў онлайн-фармаце — па відэасувязі. Фестываль аўтарскай песні і паэзіі пройдзе ўжо 39-ы раз.

У праграме — анлайн-канцэрт гасцей фестывалю і членаў журы, аб’ява пераможцаў анлайн-конкурсу. Пачатак трансляцыі - у 19.00 23 траўня. Спасылку апублікуюць непасрэдна перад пачаткам у суполцы ў Facebook.

Для ўдзелу ў фестывалі неабходна было запісаць выкананне песні ці вершаў на камеру і адправіць заяўку на электронны адрас аргкамітэта. Арганізатары атрымалі 145 заявак ад 109 чалавек. У фестывалі пяць намінацый: поўны аўтар, выканаўца аўтарскай песні, аўтар музыкі, паэт і выканальніцкі калектыў.

«Зялёны Гран-Пры» — штогадовы традыцыйны вясновы фестываль аўтарскай песні і паэзіі. Праводзіцца на лясной турбазе на беразе Нёмана недалёка ад Гродна, звычайна ў перадапошнія выхадныя траўня.

Гарадскі пікнік Vulitsa Ezha адмяняецца

Арганізатары Vulitsa Ezha адмянілі два найбліжэйшыя фестывалі: 23−24 траўня ў Гродне і 13−14 чэрвеня ў Мінску, каб не падвяргаць небяспецы гасцей і ўсіх удзельнікаў.

— Мы спадзяемся, што эпідэміялагічная сітуацыя ў нашай краіне ў бліжэйшы час палепшыцца і ў нас будзе магчымасць правесці фестываль 22−23 жніўня ў Мінску, падрыхтоўку да якога мы актыўна працягваем. У нас будзе больш часу, каб абдумаць, як разнесці ўсе актыўнасці па сапраўды вялікай тэрыторыі Батанічнага саду і правесці мерапрыемства ў новых умовах, — паведамляюць у сваіх сацсетках арганізатары.

Правядзенне фестывалю ў Гродне адкладзена на нявызначаны тэрмін.

Фестываль нацыянальных культур перанясуць на год

ХІІІ Фестываль нацыянальных культур пераносіцца на 2021 год з-за каронавіруса. Пра гэта распавёў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў.

Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у 2020 годзе павінен быў прайсці 13-ы раз. Свята ў Гродне было запланаванае на 5 і 6 чэрвеня, а 7 чэрвеня ён павінен быў перамясціцца на Аўгустоўскі канал.

LIDBEER-2020 таксама не адбудзецца

Музычны фестываль LIDBEER-2020, праца над якім стартавала яшчэ ў жніўні 2019, адменены. Пра гэта T*T.BY паведаміла кампанія-арганізатар мерапрыемства ААТ «Лідскае піва».

Піваварная кампанія з Ліды вырашыла перанеслі фестываль на 2021 год у сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай становішчам.

Новыя даты фестывалю пакуль не вызначаныя.

Які фестываль яшчэ можа адбыцца?

Біг-Міні-фестываль у Гродне праходзіць штогод у апошнія выхадныя ліпеня. Арганізатары спадзяюцца, што вірус адступіць і фестываль адбудзецца. Няхай з меншым маштабам, калі межы будуць зачыненыя. У дадзены момант арганізатары абмяркоўваюць гэтае пытанне з уладамі горада.

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).

Хроніка каранавіруса ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025