У беларускіх паліклініках з’явіліся экспрэс-тэсты на каранавірус, якія дапамогуць паставіць дыягназ за паўгадзіны. Забор крыві у кантактаў першага ўзроўню медыкі праводзяць дома. А ў лабараторыі паліклінікі вірус выяўляюць з дапамогай спецыяльных рэагентаў, паведамляе tvr.by.

«Адзін тэст адмоўны — мы бачым адну палоску. А гэты тэст станоўчы. Тут мы бачым тры палоскі - спрацаваў кантроль, імунаглабулін, G і M. Гэта сведчыць аб тым, што пацыент хварэе на COVID-19. Магчыма без сімптомаў, але ён заразны», — кажа Юлія Кажухар, урач лабараторнай дыягностыкі Заслаўскай гарадской бальніцы.

Кожны кантакт першага ўзроўню здае два тэсту на COVID-19. Першы даследуюць у прафесійных лабараторыях на працягу трох сутак. А паўторная праверка праз 10 дзён праводзіцца ўжо на новай экспрэс-сістэме.

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).

Хроніка каранавіруса ў Гродне