Афіцыйна на 22 траўня ў Беларусі пацверджана 34 303 выпадкі каранавіруса, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Ачунялі і выпісаныя 12 833 пацыентаў, 190 чалавек з выяўленым раней COVID-19 памерлі.

За мінулыя суткі лабараторна дыягнаставалі 932 новыя выпадкі COVID-19, паводле афіцыйных дадзеных памерлі 5 чалавек, 776 пацыентаў ачунялі і былі выпісаныя.

Усяго праведзена 419 004 тэстаў, з іх за апошнія суткі - 15 768, з каторых 5,9% - станоўчыя.

У Беларусі, у адрозненне ад практычна ўсіх (акрамя Швецыі) краін Еўропы, у тым ліку суседніх краін, так і не ўвялі карантын. Больш за тры тыдні афіцыйная статыстыка штодзённага прыросту хворых вагаецца ў дыяпазоне 920−970 новых выпадкаў, памерла каля 0,6% заражаных. Праўда, у многіх гэта выклікае пытанні.

У Швецыі пацверджана больш за 32 тысячы выпадкаў заражэння каранавірусам, 3 871 пацыент з дыягназам Covid-19 сканаў. Улады Швецыі паведамілі, што 7,3% жыхароў сталіцы да канца красавіка выпрацавалі антыцелы да Covid-19. Гэта першыя афіцыйныя дадзеныя шведскага ўрада ў пытанні набыцця жыхарамі імунітэту да каранавіруснай інфекцыі, піша eadaily.com со ссылкой на CNN. Швецыя абрала тактыку хутчэйшай выпрацоўкі калектыўнага імунітэту да новай інфекцыі. Спецыялісты лічаць, што для гэтага павінна перахварэць мінімум 60−70% насельніцтва, але пакуль невядома дакладна, як доўга трымаецца такі імунітэт і наколькі ён абараняе ад новага заражэння.

У свеце фіксуюць рэкордны прырост выпадкаў каранавіруса.

Нягледзячы на рэкамендацыі СААЗ, усе масавыя і палітычныя мерапрыемствы ў Беларусі не былі адмененыя. У бліжэйшы час нашу краіну чакаюць заканчэнне навучальнага года, атэстацыя навучэнцаў, уступная кампанія і падрыхтоўка да выбараў. З 21 траўня, маючы пасведчанне аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, прэтэндэнты на пасаду прэзідэнта маюць права збіраць подпісы. Для рэгістрацыі кандыдатамі трэба сабраць не менш за 100 тысяч подпісаў.

Хроніка каранавіруса ў Гродне