Жыхары дома № 78 па вуліцы Горкага адстаялі зялёную зону ў сябе ў двары. Дрэвы спрабавалі спілаваць раніцай 21 траўня.

Супрацоўнікі «Зелянбуда» пачалі секчы дрэвы ў тым месцы, дзе пройдзе цеплатраса для шаснаццаціпавярховага дома, які збіраюцца пабудаваць побач. Усе дакументы на працы арганізацыя прадставіла, але жыхароў дома гэта не задаволіла.

«Яшчэ няма праекту новага дому, а яны ўжо хочуць весці цеплатрасу. Гэта наш раён і нашы дрэвы. Мы супраць вырубкі 40 дрэў у нашым двары», — распавяла адна з жанчын.

«Гэта наш раён і нашы дрэвы». Жыхары Горкага незадаволеныя высечкай у двары

Прадухіліць высечку дапамог званок жыхароў старшыні гродзенскага гарвыканкама Мечыславу Гою. Яны ўжо двойчы былі ў яго на прыёме.

«Часова прыпынілі работы, але ці надоўга? Мы будзем і далей адстойваць зялёную зону. Мы гэтыя дрэвы саджалі і не дамо іх так проста спілаваць. Будзем пісаць лісты ва ўсе інстанцыі», — сказалі жыхары.

Чытайце таксама: «В чистом поле такое стройте!» Почему горожан пугает новостройка на углу Горького-БЛК

Канфлікт жыхароў дамоў па вуліцы Горкага і БЛК з гарадскімі ўладамі цягнецца ўжо некалькі месяцаў. Жыхары занепакоеныя будучай будоўляй дома ў іх двары. Ім ужо ўдалося паўплываць на змяншэнне колькасці паверхаў у запланаванай пабудове.