У Беларусі на 20 траўня зарэгістраваныя 32 426 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19.
Ачунялі і выпісаны 11 415 пацыентаў, якія памерлі 179 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго праведзена 387 673 тэстаў.
Нядаўна Мастоўскі раённы суд аштрафаваў жыхара раёна за невыкананне правілаў паводзінаў у самаізаляцыі на 30 базавых велічынь, што складае 810 рублёў. Пастановы суда ў дачыненні да яшчэ шасцярых парушальнікаў рэжыму самаізаляцыі ўступяць у сілу на працягу бліжэйшых дзён.
Згодна з пастановай Савета Міністраў № 208 “Аб увядзенні абмежавальнага мерапрыемства” ад 8 красавіка 2020 года самаізаляцыі падлягаюць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія маюць інфекцыю COVID-19 (хварэюць у лёгкай форме), кантакты першага і другога ўзроўняў, а таксама тыя, хто прыбыў з-за мяжы.
Якія штрафы ў Беларусі і ў суседзяў?
У Беларусі максімальная сума штрафу для тых, хто павінен быў знаходзіцца ў самаізаляцыі, але парушыў патрабаванні, складае 30 базавых велічынь — 810 рублёў, паведамляе ont.by.
У Расіі для грамадзян сума штрафу складзе ад 15 тысяч да 40 тысяч рублёў (450 – 1 332 беларускіх рублі); для службовых асоб – ад 50 тысяч да 150 тысяч рублёў (1 666 — 4 998 беларускіх рублёў) альбо прыпыненне дзейнасці на тры месяцы. Максімальная санкцыя для арганізацый – 500 тыс. руб (16 659.5 беларускіх рублёў), піша rbc.ru.
Ва Украіне за першае парушэнне заплацяць штраф у 17 000 грн (1 539 беларускіх рублёў); другое – штраф 34 000 грн (3078 беларускіх рублёў); за трэцяе прадугледжана крымінальная адказнасць, піша nv.ua.
У Польшчы тым, хто парушае каранцін, будзе пагражаць штраф у 30 тысяч злотых (каля 18 тысяч беларускіх рублёў), піша n*.by.
У Літве штрафы за парушэнне правілаў каранціну наступныя:
для фізічных асоб – ад 500 да 1500 еўра (1 318-3954 беларускіх рублёў);
для юрыдычных асоб – ад 1500 да 6000 еўра (3954 – 15819 беларускіх рублё, паведамляе regnum.ru.
У Латвіі за парушэнне каранцінных абмежаванняў прадугледжваецца пакаранне ў памеры ад 10 да 2 000 еўра (26-5273 беларускіх рублёў) для фізічных асоб і ад 140 да 5000 еўра (369-13 182 беларускіх рублёў) – для юрыдычных асоб, паведамляе eadaily.com.



