Уладальнік гасцініцы прадставіў планы мадэрнізацыі аб’екта і рэстарана. У канцы траўня пачнуць аднаўляць фасады гасцініцы. Стыль будзе нязначна зменены. Работы вядуцца на пяці паверхах гасцініцы, а завершацца ў верасні адначасова з рэканструкцыяй гасцінічных нумароў, паведамляе grodnonews.by.

Як паведаміў прадстаўнік гаспадара, у верасні гасцініца, ператварыўшыся ў гатэль, запрацуе ў звычайным рэжыме і па еўрапейскіх стандартах. Завяршаецца праектаванне рэстараннага комплексу «Беларусь».