Новости

Сяргея Ціханоўскага адпусцілі. Ініцыятыўную групу яго жонкі зарэгістравалі

Сяргея Ціханоўскага адпусцілі з ІЧУ ў Гомелі. Пра гэта паведамілі ў тэлеграм-канале «Страна для жизни».

 — Сяргей Ціханоўскі перадае ўсім прывітанне. Яго адпусцілі (выкінулі ў горадзе). Чакайце новыя ролікі на канале «Страна для жизни», — паведамляе тэлеграм-канал.

Нагадаем, 6 траўня Сяргея Ціханоўскага затрымалі пад Магілёвам. Ён змешчаны ў ізалятар часовага ўтрыманьня горада Гомеля. Пасля яму тры разы падвышалі тэрмін затрымання. Увогуле атрымалася 45 сутак.

Ціханоўскага не выпусцяць да выбараў? Дадалі яшчэ 45 сутак, наперадзе 7 новых пратаколаў

20 траўня ЦВК зарэгістраваў ініцыятыўную групу жонкі гомельскага блогера Святланы Ціханоўскай.

Ярмошына адзначыла, што ў рэгістрацыі групы Сяргея Ціханоўскага было адмоўлена і ў той жа дзень яго жонка прынесла спісы на рэгістрацыю сваёй групы.

 — Скажыце, у вашу групу ўвайшлі тыя ж людзі? У вас сапраўды ёсць намер вылучацца ў прэзідэнты ці вы проста спарынг-партнёр? — спытала Ярмошына.

 — Марыла пра гэта ўсё жыццё, — адказала Ціханоўская.

Група Ціханоўскай зарэгістраваная.

Нагадаем, будучы ў ІЧУ, Ціханоўскі заявіў, што мае намер прыняць удзел у прэзыдэнцкіх выбарах. Яго давераная асоба — жонка Святлана — падала ў ЦВК дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы, але ЦВК адмовіўся рэгістраваць групу Сяргея Ціханоўскага. Пасля адмовы Святлана Ціханоўская 15 мая падала ў ЦВК дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па вылучэнні яе ў якасці кандыдата ў прэзідэнты.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025