Купіць і даставіць прадукты і лекі - як яшчэ дапамагчы тым, хто не можа выходзіць з дому ці каму пажадана пазбягаць наведвання людных месцаў? Сярод такіх груп — пажылыя, людзі з інваліднасцю, людзі, якія маюць патрэбу.

21 траўня прадстаўнікі Беларускага Таварыства Чырвонага крыжа раскажуць гродзенцам на семінары, як яны могуць дапамагчы уразлівым групам. Запрашаюцца ўсе жадаючыя пабыць валанцёрамі ў гэтым кірунку.

Калі: чацвер, 21 траўня, 18:00.

Дзе: Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, вул. Сацыялістычная, 37.

Працягласць: 1−2 гадзіны. Арганізатары просяць захапіць невялікія фатаграфіі для валанцёрскіх пасведчанняў.

Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане 10 верасня ў Беларусі пацверджана 73 591 выпадак каранавіруса (189 за апошнія суткі), ачунялі 72 203 пацыенты, памёрлі 732 чалавекі (6 за апошнія суткі).

Хроніка каранавіруса ў Гродне