ЦВК адмовіў у рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Сяргея Ціханоўскага

ЦВК адмовіў у рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў для вылучэння кандыдатам у прэзідэнты Сяргея Ціханоўскага. Актывісты будуць абскарджваць гэта рашэнне.

— ЦВК адмовіў у рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў для вылучэння кандыдатам у прэзідэнты Сяргея Ціханоўскага. Але мы не збіраемся здавацца! Сёння прымем рашэнне па абскарджанні гэтага беспарадку. Падрабязнасці - пазней, — паведамляе телеграм-канал «Страна Для Жизни», дзе камунікуюць актывісты, якія падтрымліваюць Ціханоўскага.

Хто такі блогер Сяргей Ціханоўскі, які хоча быць прэзідэнтам Беларусі

ЦВК спасылаўся на тое, што подпіс у заяве на рэгістрацыю і ў спісе ініцыятыўнай групы паставіла замест Сяргея яго жонка, якая з’яўляецца даверанай асобай і паводле даверанасці валодае правам подпісу Сяргея Ціханоўскага падчас яго адсутнасці.

Сяргей Ціханоўскі адбывае пакаранне за арганізацыю несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў у ІЧУ да 21 траўня 2020. Таму асабіста падаць заяву на рэгістрацыю ён не змог.

К гродненцам, которые поддержали блогера Тихановского, начинает приходить милиция

Гродненцы организовали помощь задержанным активистам. Как их поддержать?

«Пришла дать интервью блогеру Тихановскому». В Гродно из-под ареста освободили активистку

Выбары прэзідэнта адбудуцца 9 жніўня 2020 года. Рэгістрацыя ініцыятыўных груп у складзе не менш за 100 чалавек скончыцца 15 траўня. Пасля рэгістрацыі ініцыятыўныя групы павінны сабраць не менш за 100 тыс. подпісаў выбаршчыкаў і здаць іх не пазней чым за 50 дзён да выбараў, гэта значыць з 21 мая па 19 чэрвеня ўключна.

Уже 12 человек хотят баллотироваться на должность президента Беларуси

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025