Урачыстасці ў Жыровічах да 500-годдзя манастыра афіцыйна перанеслі

Юбілейныя падзеі ў Жыровічах афіцыйна перанеслі з-за эпідымалагічнай абстаноўкі. Пра гэта паведамляе сайт Беларускай Праваслаўнай Царквы.

У 2020 годзе адзначаюць 550-годдзе здабыцця Жыровіцкай іконы Божай Маці, 500-годдзе яе паўторнага цудоўнага здабыцця і 500-годдзе з часу заснавання Успенскага Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра.

Галоўныя юбілейныя мерапрыемствы меркавалася ажыццявіць 19 і 20 мая 2020 года ва Успенскім стаўрапігіяльным мужчынскім манастыры ў аграгарадку Жыровічы Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці.

 — У сувязі з неспадзяваным, складаным эпідэміялагічным становішчам прынята рашэнне перанесці памятныя юбілейныя мерапрыемствы на больш позні тэрмін, — паведамляюць у манастыры.

Новыя даты мерапрыемстваў назавуць пазней — пасля эпідэміі.

Гурий — в больнице, юбилей перенесли. Как Жировичи готовились к празднику, а оказались на карантине

В больницу из монастыря и семинарии в Жировичах доставлен 41 человек

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).

Хроніка каранавіруса ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025