Віталь Зялкоўскі, вядомы ў інтэрнэце як «суровы турыст» з Беларусі, заявіў, што мае намер вылучыцца ў кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі, піша n*.by.

«Напісаў заяву ў ЦВК для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты РБ», — напісаў Зялкоўскі на сваёй старонцы Укантакце.

У якасці доказу ён прыклаў скрыншот сваёй заявы 11 мая. Месцам пражывання пазначана Маладзечна.

Што праўда, у ЦВК ягоная ініцыятыўная група яшчэ не зарэгістравана.

Зялкоўскі праславіўся сваімі суровымі фотамі ля многіх еўрапейскіх славутасцяў.

Апазіцыя не выставіць адзінага кандыдата на прэзідэнцкія выбары

Яшчэ чацвёра рыхтуюцца ў прэзідэнты: фермер, два прадпрымальнікі і актывіст-каталік