У Гродне 9 траўня адкрылася чарговая онлайн-піцэрыя «PIZZA PARTY». Яе фішка — вы можаце згуляць з кур’ерам у гульню і атрымаць заказ на любую суму бясплатна.

— Умовы простыя: аформі замову і, калі прыедзе кур’ер, загадай лік ад 1 да 10. Пасля гэтага курьер праз генератар выпадковых лікаў выбірае лічбу, калі яна супадае з тваёй, то ты атрымліваеш свой заказ абсалютна бясплатна, — распавядаюць ўладальнікі.

У продажы — па 27 піцаў дыяметрам 32 і 43 см. Можна замовіць як класічныя піцы, так і аўтарскія — «Паці», «Буржуй», «Дзіцячая». Піца ў 32 см абыйдзецца вам у 12.90−16.90 BYN, у 42 — 16.90−21.90 BYN. Дадаткова можна замовіць соус і безалкагольныя напоі.

Піцэрыя працуе: ПН-ЧТ — 10.00−22.00, ПТ — 10.00−23.00, СБ — 11.00−23.00, НД — 11.00−22.00. Дастаўка бясплатная ў любую кропку горада незалежна ад сумы замовы. Аплаціць можна пластыкавай карткай і наяўнымі.