Дамы № 7 («дом з цмокамі») і № 9 па вуліцы Міцкевіча ў Новым Свеце зноў выставілі на аўкцыён. На гэты раз ва ўмовах продажу — абавязковае захаванне будынкаў.
Два пустыя дамы на Міцкевіча ўжо спрабавалі прадаць з умовай зносу. Гэта выклікала вялікі грамадскі рэзананс, бо гэтыя дамы — прыклады гарадской архітэктуры мяжы 19−20 стагоддзяў, і такіх пабудоў у Гродне амаль не засталося.
«Аддайце дом і мы выратуем яго». Сям’я гродзенцаў хоча захаваць драўляныя дамы ў Новым Свеце
Цяпер «Дом з драконамі» ацанілі ў 40 тысяч долараў (99 918,03 рублёў), памер задатку — 10 000 рублёў. Пачатковы кошт дома № 9 па Міцкевіча — 148 800,52 рублёў, задатак — 14 900 руб.
Новы аўкцыён пройдзе 11 чэрвеня 2020 года па адрасе 17 верасня, 39. Апошні дзень падачы заявак — 5 чэрвеня да 17.00.
Абодва ўчасткі прапануюць арандаваць на 50 гадоў. Дазволена рэканструкцыя пад аб’ект грамадскага прызначэння.
Новыя ўмовы продажу
Прынцыпова новае ва ўмовах продажу — забарона на знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану будынкаў. Забаронена «навукова неабгрунтаванае» змяненне і пагаршэнне ўмоў іх ўспрымання, змена архітэктуры фасадаў. Нельга будзе змяняць параметры дамоў, пазбаўляць іх канструктыўных і архітэктурных асаблівасцяў і элементаў.
Пакупніку дадуць год на распрацоўку і зацвярджэнне праектнай дакументацыі на правядзенне рэканструкцыі і (або) капітальнага рамонту будынкаў. Тэрмін на рэканструкцыю — не больш за 3 гады з дня заключэння дамовы куплі-продажы. Пакупнік абавязаны будзе захаваць сістэму цеплазабеспячэння цеплавога пункта з транзітнымі трубаправодамі да будынка № 7А і доступ да яго.
У выпадку адчужэння нерухомасці да выканання ўсіх умоў дамовы ўладальнік павінен будзе забяспечыць пераход усіх сваіх абавязацельстваў да новага ўласніка ў аб’ёме і па ўмовах на момант пакупкі.
Знайшоўся спадчыннік уласніка старога дома на Міцкевіча: «Думаеце, я б давёў яго да такога стану?«
У паведамленні аб аўкцыёне адзначана, што выстаўленыя на продаж дамы знаходзяцца ў ахоўных зонах нерухомай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гістарычны цэнтр г. Гродна». Цяпер іх ахоўвае закон. У дамове куплі-продажу будзе вызначана адказнасць пакупніка за невыкананне ўмоў продажу, таксама ў такім выпадку прадавец зможа скасаваць дамову ў аднабаковым парадку, не вяртаючы грошы.
Закон пра зону: ці дапаможа новы дакумент уратаваць Гродна ад разбурэння
Доўгая гісторыя абароны
Год таму гарадскія ўлады планавалі прадаць адным лотам зямлю на вуліцы Міцкевіча з чатырма старымі пабудовамі, у тым ліку і дамамі № 7 і 9 з умовай іх зносу і ўзвядзення будынка грамадскага прызначэння. Тады інвестар не знайшоўся і таргі не адбыліся.
У ліпені прадстаўнікі абласнога савета па пытаннях иcторико-культурнай спадчыны пабывалі ў гэтых дамах у Новым Свеце і зрабілі высновы. Гарадскія ўлады адмовіліся ад продажу ўсіх аб’ектаў адным лотам, кожнае будынак вырашылі выстаўляць на аўкцыён асобна. З умовай, што будучы ўласнік максімальна захавае архітэктурныя каштоўнасці старых дамоў.
Новы цмок для дома з цмокамі. Што намалявала мастачка за тыдзень арт-марафону ў Новым Свеце