Спіс адрасоў дамоў, у якіх жывуць носьбіты каранавіруса ў Гродне, склалі для гарадскога ЖКГ, распавёў Hrodna.Life старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой. Дакумент распаўсюдзіў Telegram-канал «Баста» 4 траўня.

Дакумент — гэта адказ на запыт старшыні гродзенскага гарвыканкама Мечыслава Гоя, падпісаны галоўным урачом Гродзенскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Ён датаваны 30 красавіка. У спісах больш за 250 адрасоў у Гродне, дзе былі выяўленыя пацверджаныя выпадкі Covid-19.

«Так, яны рэальныя, але я не ведаю з якой мэтай чалавек выклаў у інтэрнэт гэтыя спісы. Мы нічога не хаваем. У іх адлюстраваны адрасы, дзе пражываюць людзі раней інфікаваныя каранавірусам. Спісы былі перададзеныя ва УЖРЭП [Унітарныя жыллёвыя рамонтна-эксплуатацыйныя прадпрыемствы — рэд.] Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў з мэтай больш дбайнай дэзінфекцыі і апрацоўкі месцаў агульнага карыстання па дадзеных адрасах», — распавёў Hrodna.life Мечыслаў Гой.

Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 8 ліпеня ў Беларусі пацверджана 64 224 выпадкі каранавіруса, ачунялі 52 854 пацыенты, памёрлі 443 чалавек.

Хроніка каранавіруса ў Гродне

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life