Чарговы Фестываль нацыянальных культур у Гродне быў запланаваны на пачатак чэрвеня. Але ці будзе ён праводзіцца ва ўмовах пандэміі, пакуль невядома. Гэтае пытанне плануюць вырашыць да 9 траўня.

Рэспубліканскі Фестываль нацыянальных культур у 2020 годзе павінен прайсці ў 13-ы раз. Свята ў Гродна запланавана на 5 і 6 чэрвеня, а 7 чэрвеня ён павінен быў перамясціцца на Аўгустоўскі канал.

Але ёсць верагоднасць, што з-за каранавіруса фестываль адменяць. У Гродзенскім гарвыканкаме распавялі Hrodna.life, што пытанне вырашаць да канца тыдня.

Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур традыцыйна праводзіцца ў Гродне раз у два гады з 1997 года. У ім бяруць удзел каля 800 прадстаўнікоў розных нацыянальных аб’яднанняў.

Больш пра запланаваны фестываль:

Какие подворья впервые появятся на фестивале национальных культур

Беларуская шляхта прыедзе на фестываль нацыянальных культур

У цэнтры Гродна да фестывалю нацыянальных культур могуць усталяваць новы помнік

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life