Вынеслі прысуд выкладчыку, які курыў марыхуану з вучнямі

Абвінавачаны атрымаў восем гадоў пазбаўлення волі. Яго прызналі вінаватым у куплі наркотыкаў без мэты і з мэтай збыту, схіленні вучняў да ўжывання наркотыкаў і прадастаўленні памяшкання для ўжывання. Суддзя таксама запрасіў штраф — 250 базавых велічынь. Прысуд не ўступіў у сілу.

Сем гадоў мужчына атрымаў па ч. 2 арт. 331 КК — схіленне непаўналетніх да ўжывання наркотыкаў, тры гады па ч. 1 арт. 332 КК — прадастаўленне памяшкання для ўжывання наркотыкаў, а таксама тры гады па ч.1 арт. 328 — набыццё наркотыкаў без мэты збыту і чатыры гады па ч. 2 арт. 328 — набыццё з мэтай збыту. Адбылося паглынанне і складанне тэрмінаў за асобныя артыкулы КК.

Пакаранне абвінавачаны будзе адбываць у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Адлік выканання пакарання будзе весціся з моманту вынясення прысуду 4 траўня. Будуць улічаныя амаль восем месяцаў, якія абвінавачаны правёў у СІЗА.

Абвінавачанага аштрафавалі на 250 базавых велічынь (6750 рублёў) на карысць дзяржавы, кампенсуе судовыя выдаткі - 1067 рублёў. Штраф запытаў суддзя, а не пракурор. У абвінавачанага канфіскуюць аўтамабіль, які цяпер знаходзіцца на ахоўнай стаянцы — суд палічыў, што ён перавозіў у ім наркотыкі. Хоць мужчына казаў, што перавозіў іх на ровары.

Прысуд вынеслі 4 мая ў судзе Ленінскага раёна Гродна. Працэс разглядала судовая калегія на чале з суддзёй Мікалаем Сяргейкам. Абвінавачаны будзе абскарджваць прысуд. Пацярпелыя на абвяшчэнне прысуду не з’явіліся.

Мужчыну абвінавачвалі па трох артыкулах — 328 ч. 3, 332 ч. 1 і 331 ч. 2 КК РБ. Абвінавачваны віну прызнаў толькі па арт. 328 ч. 1 — незаконны абарот наркатычных сродкаў. Пракурор запрасіла для абвінавачанага 11 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў ВК ўзмоцненага рэжыму. Адвакат прасіў апраўдаць па двух артыкулах і даць па арт. 328 ч. 1 мінімальны тэрмін, не звязаны з пазбаўленнем волі.

Што за справа?

Паводле следства, 38-гадовы гродзенец з верасня 2018 года да кастрычніка 2019 года набываў марыхуану і частаваў ёю непаўналетніх — сваіх вучняў. Яго затрымалі 4 кастрычніка 2019 года. Расследаванне вялося чатыры месяцы. Калі яго затрымалі, аказалася, што праваахоўныя органы сачылі за мужчынам з ліпеня 2019 года з дапамогай відэакамеры.

Судовае разбіральніцтва доўжылася амаль два месяцы. Першы выпадак у кожнага вучня падобны. Вучань затрымліваўся пасля заняткаў у кабінеце. Андрэй прапаноўваў яму папаліць «траўку». З паказанняў вынікае, што вучні разумелі, што гаворка ідзе аб марыхуане — наркотыку. Некаторыя апраўдваюцца, што толькі падчас другога ўжывання даведаліся, што марыхуана забароненая ў Беларусі. Тым не менш, згаджаліся ўжываць яе і далей. З адным пацярпелым налічваецца тры эпізоды, другім — дзевяць, трэцім — дванаццаць.

Затым вучні курылі з выкладчыкам і ўтрох, і учатырох. Аднойчы яны выязджалі ў лес паспрабаваць «маркі». Яшчэ адзін раз вучні палілі «траўку» без выкладчыка, застаўшыся ў кабінеце ўдваіх. Чаму згаджаліся, яны не могуць адказаць.

Судовы разгляд доўжыўся больш за месяц. У канцы следства мужчына даў паказанні і сказаў, што з вучнямі ён паліў палын і шалфей, а замест ЛСД была папера. Па яго словах, ён спецыяльна ствараў ілюзію чагосьці забароненага, калі кожны з вучняў заўважыў у кабінеце прыстасаванні для курэння марыхуаны. Таго, што ён сам ужываў і набываў марыхуану, выкладчык не адмаўляе. Не знайшлі падчас следства і куст, які фігуруе на відэа.

Як ішоў працэс па справе

Відэа. Настаўнік у Гродне частаваў дзяцей наркотыкамі на гуртку па робататэхніцы

Собрать деньги и свидетельствовать в суде. Родители хотят поддержать учителя, которого задержали за вовлечение несовершеннолетних в употребление наркотиков

«Дзеці па ім млелі». Бацькі стаяць гарой за выкладчыка робататэхнікі, якога «ўзялі» за марыхуану

Судзяць выкладчыка робататэхнікі, які частаваў марыхуанай вучняў

«Падабалася і ўсё». Суд апытаў вучняў, якіх выкладчык частаваў марыхуанай

«Мы курили полынь». Преподаватель с марихуаной дал показания в суде

Наркакантроль распавёў, як затрымлівалі выкладчыка, які частаваў марыхуанай вучняў

32 родителя поддержали преподавателя, которого судят за марихуану

Какое наказание запросили для преподавателя, которого судят за марихуану

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025