Экс-дэпутатка Канапацкая падала заяву ў Генпракуратуру на міністра аховы здароўя

Экс-дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая падала ў Генпракуратуру заяву на міністра аховы здароўя Уладзіміра Караніка. Яна просіць пракуратуру правесці праверку і прыцягнуць міністра да крымінальнай адказнасці, піша euroradio.fm.

На думку Канапацкай, міністр зрабіў дзеянні, накіраваныя на максімальны распаўсюд каранавіруснай інфекцыі на тэрыторыі Беларусі; увёў у зман сваё кіраўніцтва і міжнародныя арганізацыі, даючы непраўдзівыя звесткі па захворвальнасці і смяротнасці. Акрамя таго, лічыць экс-дэпутатка, Каранік дэзінфармаваў насельніцтва наконт небяспекі распаўсюду каранавіруса.

Фота заявы Ганна Канапацкая размясціла ў сваім Facebook.

Канапацкая лічыць, што міністр не прыняў меры па належным інфармаванні кіраўніцтва дзяржавы пра сапраўдную небяспеку каранавіруса, не інфармаваў насельніцтва, не забяспечыў сваіх падначаленых належнымі сродкамі індывідуальнай і калектыўнай абароны. Акрамя таго, ён не выканаў рэкамендацыі СААЗ па арганізацыі дыстанцыйнага навучання, забароне масавых мерапрыемстваў, увядзенні мераў па сацыяльным дыстанцыяванні.

Каардынатарка ААН у Беларусі заклікала ўлады неадкладна выканаць рэкамендацыі СААЗ

У дзеяннях міністра Канапацкая бачыць парушэнне некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса: непрыняцце мер па ратаванні людзей (арт. 307), непаведамленне інфармацыі пра небяспеку для жыцця людзей (арт. 308), парушэнне санітарна-эпідэміялагічных, гігіенічных патрабаванняў і працэдур, вызначаных тэхнічнымі рэгламентамі, санітарных нормаў і правілаў (арт.336), службовы падлог (арт. 427), службовая халатнасць (арт. 428), злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі (арт. 424).

СААЗ: Беларусь на пераломным этапе, неадкладна патрэбныя новыя меры

Лукашэнка: ад каранавіруса не памёр ні адзін чалавек

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025