Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што кожныя суткі аналізуе сітуацыю з захворваннем у краіне. Зыходзячы з наяўнай інфармацыі і прадстаўленых графікаў, адзначаюцца пэўныя станоўчыя тэндэнцыі, паведамляе тэлеграм-канал Міністэрства аховы здароўя.

— Каранавірус — гэта нават не штуршок. Гэта тая атмасфера, у якой развіваюцца іх хранічныя хваробы. Вось у чым прычына. Таму я кажу, што ў нас чыста ад каранавіруса ні адзін чалавек не памёр. Мы змагаемся за кожнага чалавека, як я абяцаў. Вось за гэта я ўдзячны і Міністэрству аховы здароўя, і лекарам. Мы страсянулі ўсю сістэму аховы здароўя. Калі б мы вось так за кожнага не змагаліся, смерцяў было б больш.

«Гэта абсалютна паказальныя графікі, яны пра многае кажуць. Я задаволены тым, што мы практычна звялі да мінімуму ВРВІ (гэта сезонныя ўсе захворванні). Яны ў нас ужо пайшлі на спад. Лекары і Міністэрства аховы здароўя яшчэ раней мне з вопыту сказалі пра тое, што на спадзе ВРВІ даюць хвост пнеўманій. Гэта значыць пнеўманіі падчас падзення ВРВІ заўсёды павялічваліся. Я гэта бачу па графіку, у тым ліку ў гэтым годзе», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Я казаў, што гэты тыдзень да Вялікадня будзе паказальным для ўсёй краіны. Калі мы хаця бы ўтрымаемся на цяперашнім узроўні гэты тыдзень, значыць, мы перамаглі. Нам трэба гэты тыдзень напружыцца, што б не адбылося. Не таму, што ў нас катастрофа. Дзякуй богу, у нас яе няма. І гэта дзякуючы дактарам і людзям», — адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

У Беларусі - амаль 3 тысячы заражаных каранавірусам. Яшчэ тры чалавекі памерлі