Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 красавіка 2020 г. № 138 зацверджана новая рэдакцыя генеральнага плана г. Гродна.

У адпаведнасці з указам у 2020 — 2021 гадах павінна быць распрацавана і зацверджана схема азелянёных тэрыторый агульнага карыстання Гродна, а ў 2020−2025 гадах будуць падрыхтаваны схемы развіцця гарадскога пасажырскага транспарту, магістральна-вулічнай сеткі; схемы электра -, цепла-і газазабеспячэння, водагаспадарчага комплексу; дэталёвыя планы развіцця тэрыторый, якія падлягаюць рэканструкцыі і новаму асваенню.

Указ уступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

Велодвижение, пожилые горожане и деревянное наследие. О чем забыли в генплане для Гродно

Каким будет Гродно через 10 лет. Гродненцам предлагают обсудить генплан города

— Распараджэннем Прэзідэнта зацверджаны генеральны план. Прыпіска: «Распрацаваць да 2021 года схему азелянення горада Гродна». Таму сённяшнія пасадкі праходзяць таксама з улікам гэтай схемы, якая будзе распрацавана літаральна да верасня. Сёння зялёных насаджэнняў прыпадае 15 метраў квадратных на аднаго жыхара горада, а наогул генпланам прадугледжана да 2030 года на кожнага жыхара Гродна 22 квадратных метра зялёных насаджэнняў, — казаў на суботніку Мечыслаў Гой, старшыня Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Мэта генплана — распрацоўка прыярытэтаў, мэтаў і стратэгіі комплекснага горадабудаўнічага развіцця горада, функцыянальнае занаванне і рэгламенты выкарыстання тэрыторый, асноўныя параметры забудовы, развіцця магістральнай інжынерна-тэхнічнай і транспартнай інфраструктуры, сацыяльнай інфраструктуры, фарміраванне бяспечнага і экалагічна спрыяльнага асяроддзя жыццядзейнасці.

Как будут озеленять Гродно по экологической стратегии генплана города

Разработчики генплана предлагают пересмотреть границы исторического центра Гродно: в него могут включить Новый Свет?

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life