У Беларусі ўнеслі змены ў парадак перамяшчэння праз мяжу тавараў для асабістага карыстання. Адпаведны ўказ (№ 146 ад 24 красавіка) падпісаў кіраўнік дзяржавы. Ім адмяняюцца месячныя нормы перасылкі тавараў у міжнародных паштовых адпраўленнях і дастаўкі тавараў перавозчыкам фізасобам — 200 еўра і 31 кг у сукупнасці.

Аднак, як і раней, будуць дзейнічаць разавыя нормы: цана пасылкі не мусіць перавышаць 22 еўра, а вага — 10 кг, піша euroradio. fm са спасылкай на прэс-службу прэзідэнта.

Дакумент адмяняе нормы бяспошліннага ўвозу тавараў у багажы — 300 еўра і 20 кг, калі фізасоба ўязджае ў нашу краіну наземным транспартам часцей за адзін раз за тры месяцы.

Указ пачне дзейнічаць з траўня 2020-га.

Менш заплацім на мяжы. З 2020 года не будзе прымяняцца паняцце «непадзельны тавар»