Разам з гісторыкам Андрэем Чарнякевічам мы працягваем шпацыр па цікавых мясцінах Гродна. Чарговая гісторыя – пра даліну Літоўскага ручая, які працякае па ўжо амаль страчанаму раёну Падпярэсялка.

Літоўскі ручай мае непаўторны рэльеф і фантастычныя кантрасты: уздоўж ёсць і сапраўдныя халупы і вельмі багатыя катэджы. Усё гэта надае мясцовасці непаўторны гродзенскі каларыт.

Вядомы гродзенскі гісторык Ігар Трусаў у адным са сваіх артыкулаў прыводзіць назву сёння безыменнага ручая, што цячэ праз Падпярэсялку, – Літоўскі ручай. Згодна з Трусавым, упершыню ён сустракаецца ў дакументах яшчэ ў 1498 г. і з’яўляецца такім чынам адным з найстарэйшых тапонімаў у горадзе.

“Наш шпацыр праходзіць уздоўж Літоўскага ручая ў кірунку Пярэселка. Пройдзем ад Нёмана да Праспекта Будаўнікоў. Таксама мы пабачым тэрыторыю былых могілак, якія ў народзе называлі як уніяцкімі, так і татарскімі”, – распавёў Андрэй Чарнякевіч

https://www.youtube.com/watch?v=yvzhsMx-6M4&feature=youtu.be

Віртуальны шпацыр па Гродне: Крэйдавыя горы

Віртуальны шпацыр па Гродне: ля вытокаў Гараднічанкі

Віртуальны шпацыр па Гродне: Гараднічанка ў межах горада

Віртуальны шпацыр па Гродне: Гараднічанка і два яе абліччы