Гуманітарны транспарт з маскамі, сродкамі дэзінфекцыі і лекамі адправіўся з Варшавы вечарам 23 красавіка. Раніцай ён прыбудзе ў Гродна, пасля абеду павінен дабрацца да Мінска.

Пра гэта інфармуе TVP Info са спасылкай на прадстаўніка польскага МЗС Марціна Пшыдача.

https://twitter.com/marcin_przydacz/status/1253351856832688128

Польшча выслала 50 тыс. літраў сродкаў для дэзінфекцыі, 100 тыс. хірургічных масак, 30 тыс. літраў антысептыку, 75 тыс. літраў іншых вадкасцяў і 1000 упаковак леку «Арэхтн» (Arechin), які раней выкарыстоўваўся для лячэння малярыі і рэўматоіднага артрыту, але ў сакавіку атрымаў у Польшчы допуск для лячэння заражэнняў каранавірусам SARS-CoV-2.

Значная частка сродкаў будзе перададзена ў рэгіёны, дзе ёсць вялікая польская нацыянальная меншасць: Гродна і Воранава.

Таксама сваю гуманітарную дапамогу Беларусі прапанавала Літва. Пра гэта заявіў літоўскі прэзідэнт Гітанас Наўседа падчас гутаркі з Аляксандрам Лукашэнкам, піша T*T.BY. Акрамя таго, Беларусі ўжо аказалі дапамогу ў барацьбе з COVID-19 Расія, Узбекістан і Кітай.

Паводле звестках Міністэрства аховы здароўя, па стане на 23 красавіка ў Беларусі пацверджаны 8022 выпадкі каранавіруса. Ачунялі і выпісаныя 938 пацыентаў, памерлі 60 пацыентаў.

Хроніка каранавіруса ў Гродне