У Беларусі на 24 красавіка зарэгістравана 8773 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі і выпісаныя 1120 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
Брэсцкая вобласць – 339,
Віцебская вобласць – 1935,
Гомельская вобласць – 460,
Гродзенская вобласць – 347,
Мінск – 4090,
Мінская вобласць – 1206,
Магілёўская – 396.
Усяго праведзена 130 тыс. 824 тэстаў. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 63 пацыента з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Колькі людзей ізалявана?
Міністэрства аховы здароўя лічыць, што сітуацыя кантралюемая. Выяўлена і ізалявана больш за 30,5 тысяч кантактных асоб як патэнцыйных крыніц распаўсюджвання інфекцыі. За паловай з іх медыцынскае назіранне ўжо завершана.
Усе пнеўманіі расцэньваюць як каранавірусные. “Улічваючы асаблівасці эпідэміялагічнага працэсу – да 85% бессімптомных і лёгкіх формаў – мы паставілі задачу максімальнага выяўлення ў выпадкаў папуляцыі. Таму пачалі ўкараненне экспрэс-тэстаў. Мы чакаем пастаўку каля 100 тысяч у бліжэйшыя дні, для выяўлення імунаглабулінаў і ацэнкі постінфекцыйнага імунітэту”, – кажуць у Міністэрстве аховы здароўя.
З падазрэннем на пнеўманію не патрэбны. Гродзенца пагналі з усіх медычных установаў



