Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 23 красавіка ў Беларусі пацверджана 8022 выпадкі каранавіруса. Ачунялі і выпісаныя 938 пацыентаў, памерлі 60 пацыентаў.
За суткі выяўлены 741 новы выпадак, 169 чалавек выпісана, 2 памерла.
Усяго праведзена 122 543 тэсту на каранавірусную інфекцыю.
У Гродне пачала працу другая ў вобласці лабараторыя па тэставанні на COVID-19, паведаміў grodnonews.by 22 красавіка. Лабараторыя знаходзіцца ў Абласной інфекцыйнай бальніцы. Да гэтага тэставанне праводзілася ў лабараторыі Абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Даследаванне пробаў на іншыя віды інфекцый перанеслі ў Гродзенскую ўніверсітэцкую клініку.