Новости

Беларусь збіраецца на 100% забяспечваць сябе ўласнай грэчкай. З імпартнай — праблемы

Беларусь ужо ў гэтым годзе мае намер адмовіцца ад імпарту грэчкі і цалкам задаволіць унутраны рынак айчыннымі крупамі. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксей Багданаў, піша belta.by.

Як патлумачыў чыноўнік, Беларусь завозіць грэцкія крупы з Расіі яшчэ з савецкіх часоў, так як па глебава-кліматычных умовах там яе прасцей вырошчваць. Былі арганізаваны пастаянныя пастаўкі і заключаны доўгатэрміновыя кантракты.

«Беларусь з’яўляецца добрым гандлёва-эканамічным партнёрам, і РФ выгадна пастаўляць нам грэчку, якую мы трохі недавырабляем у нашай рэспубліцы. І тут раптам як гром сярод яснага неба мы атрымліваем адмову ў пастаўках. Гэта было вялікай нечаканасцю, бо ў рамках Саюзнай дзяржавы нават не маглі адгрузіць праплочаныя кантракты, і вагоны ўжо загружаныя стаялі, не выпісваліся фітасанітарныя сертыфікаты», — адзначыў ён.

Абмежаванні былі ўведзеныя 20 сакавіка, а 21 сакавіка адбылася тэлефонная размова прэм’ер-міністраў Беларусі і Расіі, яны абмеркавалі гэтае пытанне. Затым практычна цягам месяца — да 15 красавіка, калі былі зняты абмежаванні, — з ім разбіраліся эксперты на розных узроўнях.

Паводле даных Мінсельгасхарча, аб’ёмы паставак грэчкі з Расійскай Федэрацыі ў сакавіку бягучага года ўпалі на 70% у параўнанні з аналагічным месяцам мінулага года. У цэлым за першы квартал бягучага года з РФ на беларускі рынак недапастаўлена практычна 20% грачанай крупы.

Лукашэнка даручыў павялічыць аб’ём пасяўных плошчаў грэчкі ўдвая. «Гэта дазволіць нам ўжо ў бягучым годзе забяспечыць пад 100-працэнтныя патрэбы наш унутраны рынак у аб’ёме 20 тыс. т грачаных крупаў. Даручэнне па павелічэнні аб’ёмаў унутранай вытворчасці дазволіць нам цалкам забяспечыць сябе грачанымі крупамі і нават трохі экспартаваць на рынкі іншых дзяржаў», — сказаў Аляксей Багданаў.

Ажыятажны попыт на крупы, у тым ліку на грэчку, у Беларусі ў сакавіку узнік на фоне сітуацыі з коронавирусом, піша t*t.by. У адной з гандлёвых сетак 21 сакавіка распавядалі, што самы вялікі попыт — на грэчку, рыс, макароны, алей. «Некаторыя закупляюцца замарозкай, курыцай, мясам. Многія бяруць празапас гарбату, каву. „Хапун“ працягваецца ўжо некалькі дзён, толькі тавары на паліцы выкладваць паспяваем. Але пакуль дэфіцыту няма, як і росту коштаў на тое, што закуплялася раней. Злёгку падаражэе толькі імпарт», — адзначаў адзін з рытэйлераў.

У Расійскім збожжавым саюзе 21 красавіка заявілі, што не чулі, каб Расія абмяжоўвала экспарт грэчкі ў Беларусь. «Пры гэтым аптовыя цэны на гэтыя крупы цяпер настолькі высокія, што Беларусі нявыгадна купляць яе ў Расіі», — распавялі РІА «Навіны» ў асацыяцыі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У красавіку ў Гродне пройдзе лакальны кававы фестываль. Колькі каштуе сэт і хто удзельнікі?

Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…

10 красавіка 2025

На рэстаўрацыю комплексу ў Свяцку выдаткуюць яшчэ $ 8 млн

У былым палацава-паркавым комплексе ў Свяцку працягваецца рэстаўрацыя. Будынка прыстасоўваюць пад шматфункцыянальны комплекс «Свяцк». "Гроднажылбуд"…

10 красавіка 2025

У Гродне на «травеньскія» ў паўтара раза выраслі цэны на арэнду кватэры

Пасуткава арэнда кватэры на тры дні з 1 па 4 траўня ў Гродне можа абыйсціся…

9 красавіка 2025

Новыя рэйсы ў Польшчу запусцілі са Слоніма

Са Слоніма ў Варшаву і Беласток запусцілі аўтобусныя рэйсы. Праўда, толькі па няцотных днях. Аўтобус…

9 красавіка 2025

Стогадовы дзіцячы сад у цэнтры Гродна пераробяць пад жылы дом. Стала вядома, як ён будзе выглядаць

Былыя яслі на Васілька, 5, дзе раней хацелі адкрыць сацыяльны цэнтр, перабудуюць пад шматкватэрны малапавярховы…

9 красавіка 2025

Пляжы ў Гродне абследуюць вадалазы. Месцы для купання прывядуць у парадак

Вадалазы абследуюць месцы для купання ў Гродне і ачысцяць іх ад смецця і старонніх прадметаў.…

9 красавіка 2025