На аўкцыёне 21 красавіка прадалі ўчастак у раёне вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. За 42 тысячы рублёў яго набыў адзіны ўдзельнік аўкцыёну, паведамляе grodnonews.by. Гэта кампанія з Мінска “Айрон Інвест Праект”.

Участак плошчай амаль два гектары ад універсама «Кастрычніцкі» на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў да павароту на вуліцу Гогаля, Цітова і завулка Купальскі ў студзені 2018 года быў прададзены сталічнай кампаніі “Сучасныя бетонныя канструкцыі” за 290 тысяч рублёў. Аднак год таму мінчукі скасавалі дамову арэнды і адмовіліся ад забудовы шматфункцыянальнага жылога комплексу.

Раней паведамлялі, што там з’явіцца сучасны жылы квартал. На тэрыторыі плошчай амаль у два гектары інвестару трэба было знесці 12 прыватных дамоў, адсяліць іх жыхароў з прадастаўленнем ім жылля.

Што там будзе?

Гродзенскі гарвыканкам паўторна выставіў ўчастак на аўкцыён з пачатковай цаной 40 215 рублёў. Новаму гаспадару можна будзе ўзвесці шматкватэрны жылы дом зменнай паверхавасці з аб’ектамі абслугоўвання, падземным або наземным паркінгам і зносам існуючых домаўладанняў. Знос зялёных насаджэнняў вызначыцца праектам. Пры гэтым максімальная вышыня пабудоў не павінна перавышаць 35 метраў. Тэрмін арэнды – 5 гадоў.

Самая затратная частка выдаткаў будзе звязаная са зносам размешчаных там прыватных дамоў і пабудоў, паведамляе vgr.by. Як і раней, па самых астрожных ацэнках спецыялістаў, дэмантаж пацягне на суму ў 1,4 млн рублёў.

Што вядома пра пакупніка?

ТДА “Айрон” на рынку знаходзіцца больш за 21 год. “Асноўныя прынцыпы кампаніі – будаўніцтва жылля для ўсіх катэгорый грамадзян у самыя кароткія тэрміны за разумны кошт”, – кажуць яны пра сябе.

Кампанія займалася пабудовай жылых кварталаў “Нарачанскі”, “Брэсцкі”, “Пятроўшчына”, “Мінскі квартал”. Таксама яны будавалі шматузроўневыя паркінгі і аўтамабільныя стаянкі. Вось як выглядаюць праекты кампаніі “Айрон”.

Фірма будзе забудоўваць і іншы ўчастак у Гродне

На адным з апошніх таргоў мінская кампанія таксама купіла ўчастак у раёне Пагаран-Кашэўнікаў для будаўніцтва блакіраваных жылых дамоў на індустрыяльнай аснове.

Што яшчэ пабудуюць у Гродне?

Новый микрорайон появится в Гродно. Существующие дома снесут

Поликлиника, детский сад, школа. Что строят в спальных районах Гродно

В Гродно появится новый микрорайон

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact [email protected]