З 23 красавіка адкрыюць рух па вуліцы Вялікай Траецкай. З 29 красавіка там пусцяць тралейбусы. Пакуль рух адкрыты на тры тыдні, да кладкі верхняга пласта асфальту. Такое рашэнне прынята ў Гродзенскім гарвыканкаме.

Вуліца была закрытай з 2-га сакавіка. На гэтым тыдні пакладуць чарнавы пласт асфальту да перасячэння з вуліцай Віленскай. Праз тры тыдні пакладуць верхні пласт, будзе нанесеная разметка праезнай часткі і адкрыецца рух транспарту па ранейшай схеме.

Дарожныя будаўнікі замянілі ўсе падземныя камунікацыі і прывялі ў парадак каля 40 калодзежаў, распавёў «Гродзенскай праўдзе» першы намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама Андрэй Жук. Праведзеныя падземныя абследаванні камунікацый, якія былі пракладзеныя пад вуліцай яшчэ ў даваенны час. Запланаваны капітальны рамонт астатніх амаль 400 метраў дарожнага пакрыцця і падземных камунікацый да пачатку вуліцы Віленскай.