Каранавірус знайшлі ў аднаго з афіцэраў вайсковай частцы ў Слоніме. Ён шпіталізаваны ў Гродзенскую ўніверсітэцкую клініку, стан яго здавальняючы, ён не мае патрэбы ў ШВЛ.
У беларускай арміі на 20 красавіка зафіксавана чатыры выпадкі заражэння каранавіруснай інфекцыяй, паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у прэс-службе Мінабароны. Першы выпадак быў зафіксаваны ў вайскоўца 72 вучэбнага цэнтра ў Печах (Барысаўскі раён), таксама станоўчыя тэсты выяўлены ў двух салдатаў тэрміновай службы 83-га інжынерна-аэрадромнага палка ў Бабруйску.
Таксама паведамлялася, што кантакты вайскоўцаў, якія заразіліся, былі ізаляваныя ў намётавых мястэчках.
Па дадзеных на панядзелак 20 красавіка зарэгістравана 6264 станоўчых тэсту на COVID-19: у Брэсцкай вобласці — 185, Віцебскай — 1504, Гомельскай — 322, Гродзенскай — 176, Мінскай — 789, Магілёўскай — 265, Мінску — 3023.
Першы выпадак каранавіруса зафіксавалі ў беларускай арміі
У супрацоўніцы Слонімскага БТІ знайшлі каранавірус. На ізаляцыі толькі чатыры чалавекі
За тры дні - амаль 100 чалавек. Колькі заражаных COVID-19 у Гродзенскай вобласці
За выхадныя — амаль 1500 выпадкаў. У Беларусі 6264 заражаных каранавірусам