Палац у Жалудку хочуць вярнуць дзяржаве: уладальнікі зацягнулі з рэканструкцыяй

Пракуратура Шчучынскага раёна прад’явіла ўласнікам палаца Чацвярцінскіх у Жалудку іскавую заяву. Гісторыка-культурную каштоўнасць хочуць канфіскаваць. Пазоў знаходзіцца ў стадыі разгляду, піша sb.by.

Палац у Жалудку пабудавала ў 1907−1908 гг. сям’я Святаполк-Чацвярцінскіх. У савецкі час маёнтак займала армія, а з пачатку 2000-х і да продажу ў 2014-м — лідскі завод гарачага цынкавання «Конус», падраздзяленне Акадэміі навук.

Планаў было шмат, але яны не ажыццявіліся

У канцы лета 2014 г. палац купіла з аўкцыёну за 90 000 долараў сям’я з Масквы, якая мае сваю турфірму і гасцініцу ў Рызе. У планах было стварыць у Жалудку турыстычны комплекс: гасцініцу і музей. Ва ўмовах аўкцыёну не было абмежаванняў па часе ўводу ў эксплуатацыю сядзібы. Абавязковай умовай было ўзгадненне з Міністэрствам культуры ўсіх работ. Але ў выніку да аднаўлення закінутага палаца справа не дайшла.

Уладальнікі ўзгаднілі з Міністэрствам культуры праект зон аховы комплексу, памянялі ўязную браму, расчысцілі тэрыторыю. Таксама зарэгістравалі ў Беларусі фонд і фірму. Далей справа не прасунулася.

Гаспадары амаль не прыязджаюць

Жыхарка Жалудка Валянціна, якая ахоўвае сядзібу, распавяла, што гаспадары апошнія гады два практычна не наведваюцца:

— Душу сюды ўкладвала ў асноўным гаспадыня Соф’я Гаўрылава, у Жалудку летам яна спынялася разам са сваімі двума дзецьмі, перастала ездзіць, калі нарадзілася трэцяе дзіця.

Няхутка і нятанна

Пра тое, што палац могуць ва ўладальнікаў забраць, пісалі яшчэ ў траўні 2018 года. Тады на яго стан звярнула ўвагу раённая пракуратура.

У ліпені 2018 на тэрыторыі сядзібы павінен быў прайсці валанцёрскі летнік: студэнты збіраліся дапамагчы ўладальнікам расчысціць тэрыторыю ад смецця. Але за некалькі дзён да старту лагера ўладальніцу палаца Соф’ю Гаўрылаву выклікалі ў райвыканкам, пасля чаго яна адмяніла візіт студэнтаў. У райвыканкаме тады сцвярджалі, што не забаранялі праводзіць летнік.

Улетку 2019 года ў Жалудок прыязджалі нашчадкі апошніх даваенных уладальнікаў палаца — прадстаўнікі сям'і Чацвярцінскіх з Канады, Бельгіі і Польшчы. Тады Соф’я Гаўрылава распавяла, што афармленне ўсіх дакументаў, звязаных з рэканструкцыяй палаца, аказалася нятанным і няхуткі.

— Калі забяруць маёнтак, будзе не шкада. Бачыце, ён быў у значна горшым стане, чым цяпер. І вельмі складана працаваць, калі ты ўвесь час знаходзішся пад прэсам: адбяруць — не адбяруць. Укласці вялікія грошы сюды? А заўтра палац не будзе нашым? — сказала тады Соф’я.

Пракуратура: захаванасць гісторыка-культурнай каштоўнасці не забяспечана

Старэйшы памочнік пракурора Гродзенскай вобласці па наглядзе за выкананнем прыродаахоўнага заканадаўства Святлана Зайцава патлумачыла сітуацыю:

— Да гэтага часу ўласнікамі захаванасць гэтай гісторыка-культурнай каштоўнасці не забяспечана. Яшчэ ў ліпені 2015 года Міністэрствам культуры выдадзены дазвол на правядзенне навукова-даследчых і праектных работ па распрацоўцы праекта рэгенерацыі па аднаўленні цэласнасці і агульнага кампазіцыйнага вырашэння комплексу былога палаца Святаполк-Чацвярцінскіх. Разам з тым на працягу амаль пяці гадоў працы па яго аднаўленню не праводзіліся. Будынак палаца, а таксама яго асобныя элементы знаходзяцца ў аварыйным стане: пашкоджаныя сцены, маюцца расколіны ў падмурку, з-за праходжання даху прагнілі драўляныя бэлькі і кроквы, ёсць расколіны ў падмурку, разбураныя калоны цэнтральнага ўваходу, не забяспечаная апорная здольнасць канструкцыі аб’екта.


Палац падчас здымак фільма «Масакра»

Палац у Жалудку стаў папулярным сярод турыстаў, пасля таго як Андрэй Кудзіненка зняў там фільм «Масакра». Таксама палац з’яўляўся ў фільме «Кіндэр-Вілейскі прывід», у кароткаметражцы «Дом» Арцёма Лобача і ў адным з кліпаў Алены Ланской.


Княжна Елизавета Друцкая-Любецкая приехала в Беларусь: посещает места предков в Гродно и Щучине

12 месцаў, якія варта наведаць у пашыранай зоне бязвізу Гродзенскай і Брэсцкай абласцей

Апошнія запісы

«Лідскае піва» адмовілася ад пінт — усё з-за санкцый

"Лідскае піва" памяняла фармат тары для брэнда KORONET Lager. Прычына ў адсутнасці патрэбнай тары -…

22 студзеня 2025

Гродзенскі рок-гурт 8sonca рыхтуе да выхаду трэці альбом

Гродзенскі рок-гурт 8sonca запісаў трэці музычны альбом. Музыкі прысвяцілі яго каханню і ўнутраным перажыванням. Рэліз…

22 студзеня 2025

Гродзенскаму доміку для катоў патрабуецца мэбля: пакуль клеткі з жывёламі даводзіцца ставіць на падлогу

Валанцёры грамадскай арганізацыі "Адданае сэрца" просяць гродзенцаў дапамагчы з мэбляй. У домік для катоў, які…

22 студзеня 2025

У Гродне дзяўчына купіла клубніцы ў шакаладзе, а атрымала — у цвілі

Гродзенка купіла клубніцы ў шакаладзе ад кавярні MyLoverBerry і вырашыла пакаштаваць яе на відэа. Дзяўчыну…

21 студзеня 2025

Дыскрымінацыя жанчын? Вядучай «Марафону адзінства» ў Гродне заплацілі менш, чым вядучаму

Вядучая "Марафону адзінства" Анастасія Кісель, студэнт года і дэлегат Усебеларускага народнага сходу, павінна была атрымаць…

21 студзеня 2025

У Ваўкавыску судзяць 16-гадовага студэнта. Ён сарваў сцяг

Жыхара Ваўкавыска Леаніда Трафімовіча пачалі судзіць 21 студзеня. Працэс па арт. 370 КК "Здзек з…

21 студзеня 2025