12 месцаў, якія варта наведаць у пашыранай зоне бязвізу Гродзенскай і Брэсцкай абласцей

Царква ў Мураванцы

Тэрыторыю «бязьвізу» ў Гродзенскай і Берасьцейскай абласьцях згодна з указам Аляксандра Лукашэнкі аб’ядналі і павялічылі на пяць раёнаў. svaboda.org сабрала 12 цікавых мясьцінаў, якія варта наведаць на новай бязьвізавай тэрыторыі.

Указ пра бязьвіз быў апублікаваны 9 жніўня. Зьмены набудуць моц праз тры месяцы — пасьля 9 лістапада.

1. Яшыва і пахаваньне рабіна Хафеца Хаіма

Вёска Радунь Воранаўскага раёну

View this post on Instagram

Наша земля является святой для многих иудеев. У нас родились и жили выдающиеся и знаменитые евреи. Хафец Хаим один из них. Ежегодно в городской поселок Радунь съезжаются иудеи из многих стран ближнего и дальнего зарубежья, чтобы поклониться могиле выдающегося раввина. Все видео доступно на Ютюбе в программе "4етвертый Rегион – Радунь"#4регион#мотопутешествия#путешествия#иудеи#хафецхаим#радунь#лидатв#lidatv#гродненскаяобласть

A post shared by Павел Болейшис (@pavelboleyshis) on

Хафец Хаім — вядомы ва ўсім сьвеце духоўны лідэр габрэяў, жыў у канцы XIX — пачатку XX стагодзьдзя. У ягонай яшыве ў Радуні навучалася адначасова 200 чалавек. Адтуль выпусьціліся 12 галоўных рабінаў сьвету таго часу. Цяпер у былым будынку яшывы — дом культуры.

Пахаваньне Хафеца Хаіма знайшлі адносна нядаўна, аднавілі, і цяпер яго наведваюць тысячы габрэяў з усяго сьвету. Дом, дзе жыў Хафец Хаім, на пачатку XXI стагодзьдзя разабралі і вывезьлі ў ЗША.

Цяпер у Радуні будуецца вялікі цэнтар рэлігійнага паломніцтва, які зможа прыняць болей турыстаў.

2. Дом-крэпасьць у Гайцюнішках

Вёска Гайцюнішкі Воранаўскага раёну

View this post on Instagram

#домкрепость#гайтюнишки#покатушки Единственный в своем роде дом-крепость Нонхарта 1612-13 года постройки. Очень неплохой сохран. На территорию пускают по паспортам,т.к. дом сейчас используется как административный корпус психиатрического учреждения закрытого типа, т.е. это своего рода тюрьма для умолишенных, совершивших тяжкие преступления. Корпус с камерами, колючкой и суровыми дядями в форме и с автоматами расположен в метрах 20 напротив самого дома. Место жутковатое…. но красиво..

A post shared by Mihail Kovtun (@mihkov82) on

Адзіны ў Беларусі дом-крэпасьць. Яго пабудаваў для сябе архітэктар галяндзкага паходжаньня Пётар Нонхарт у 1612 годзе ў выглядзе невялікага замка. Таўшчыня сьценаў сягае 1,5 мэтра. У падвале раней была студня. Адзін паверх займаў невялікі вайсковы гарнізон. Крэпасьць акружаў роў з вадой. Цяпер тут спэцыялізаваны псыхіятрычны шпіталь, дзе лечацца людзі, які зьдзейсьнілі злачынствы.

3. Лідзкі бровар

Ліда

12 месцаў, якія варта наведаць у пашыранай зоне бязвізу Гродзенскай і Брэсцкай абласцей

На лідзкім піўзаводзе можна замовіць экскурсію і ўбачыць, як вараць клясычныя і крафтавыя гатункі піва з выкарыстаньнем нямецкага і чэскага абсталяваньня, а таксама пакаштаваць напоі. Завод «Лідзкае піва» пачынае сваю гісторыю з 1876 году, калі лідзкі мешчанін Носель Пупко заснаваў тут бровар. Цяпер піўзавод з 140-гадовай гісторыяй — самы стары дзейны бровар Беларусі.

4. Дом-музэй Чэслава Немэна

Вёска Старыя Васілішкі, Шчучынскі раён

12 месцаў, якія варта наведаць у пашыранай зоне бязвізу Гродзенскай і Брэсцкай абласцей
Клюб-музей імя Чэслава Немэна

Дом, дзе прайшло дзяцінства і юнацтва вядомага польскага рок-музыканта Чэслава Немэна, пабудаваў ягоны дзед Якуб. З 2010 году ў ім клюб-музэй. Адноўленая абстаноўка, у якой Чэслаў Выджыцкі (Немэн — псэўданім) рос да 19 гадоў. Тут можна паслухаць творы музыканта, паглядзець фільмы пра яго, убачыць фатаздымкі.

5. Палац Друцкіх-Любецкіх

Шчучын

12 месцаў, якія варта наведаць у пашыранай зоне бязвізу Гродзенскай і Брэсцкай абласцей
Палац Друцкіх-Любецкіх у Шчучыне

View this post on Instagram

Шчучын. Былая сядзіба князёў Друцкіх-Любецкіх (амаль Ляпіс-Трубецкі, ага), зараз – палац творчасці дзяцей і моладзі. Неспадзявана трапілі туды на экскурсію: дзверы былі зачынены, але ахоўнік, даведаўшыся, што мы з Менску і нам вельмі цікава, правёў нас па адрэстаўраваных пакоях і трошкі парасказваў, што ведаў #шчучын #вандроўканавыходных #вандроўкапабеларусі #падарожжа #падарожжапабеларусі #Беларусь #щучин #путешествиепобеларуси #путешествие #belarus #travel

A post shared by Nata K (@com_nata) on

Яго таксама называюць «беларускім Вэрсалем». Сваімі абрысамі ён нагадвае рэзыдэнцыю францускіх каралёў у сапраўдным Вэрсалі. Пабудаваны ў другой палове XVIII стагодзьдзя ў стылі клясыцызму. За савецкім часам тут месьціліся адміністрацыйныя ўстановы і вайсковая лётная частка. Некалькі гадоў таму палац аднавілі. Цяпер тут палац творчасьці дзяцей і моладзі.

6. Бункер камандаваньня авіяцыяй

Каля вёскі Руткевічы Шчучынскага раёну

12 месцаў, якія варта наведаць у пашыранай зоне бязвізу Гродзенскай і Брэсцкай абласцей
Музэй СССР у Шчучыне

Некалі засакрэчаны падземны бункер адкрылі для турыстаў. У савецкі час Шчучын быў буйным цэнтрам вайсковай авіяцыі. Тут дысьлякаваліся рэактыўныя бамбавікі і звышгукавыя зьнішчальнікі. Вайсковай тэхнікай кіравалі з замаскаванага двухпавярховага падземнага бункера.

7. Палац Чацьвярцінскіх

Пасёлак Жалудок Шчучынскага раёну

12 месцаў, якія варта наведаць у пашыранай зоне бязвізу Гродзенскай і Брэсцкай абласцей
Палац Сьвятаполк-Чацьвярцінскіх у Жалудку падчас здымак фільму «Масакра»

View this post on Instagram

Палацава-паркавы комплекс Святаполк-Чацвярцінскіх (пач.ХХст) Заўсёды сумна, калі такая веліч занядбаная Уваход на тэрыторыю платны – 4 рублі. На маю думку, гэта вельмі шмат! 4 рублі, каб проста паглядзець на палац. Унутр заходзіць нельга, я туды трапіла выпадкова – там фотасесія ладзілася. Флігель, кузня, гаспадарчыя пабудовы так зарослыя кустоўем ды травою, што іх можна і не заўважыць. Карацей, калі б не патрапіла ўнутр, была б троху расчараваная . . . #палац #Жалудок #архітэктура #архітэктурабеларусі #краявід #прыгажосць #archtecture #Palace #architektura #pałac #arquitectura #palacio #архітектура #Architektur #Palast #шэрыявочы #лесвіца #бутавыкамень #abandoned #abandonedpalace

A post shared by @ vika_piarluchina on

Двухпавярховы палац пабудаваны ў 1908 годзе ў стылі нэабарока. Уласьнік сядзібы Сьвятаполк-Чацьвярцінскі ў апошнюю вайну памёр у Асьвенціме. У палацы захаваліся старадаўнія лесьвіца і камін. Месца вядомае тым, што тут здымалі першы беларускі фільм жахаў «Масакра».

Апошнім часам стан будынка быў аварыйны. У 2014 годзе палацавы комплекс набыла сям’я з Расеі. Яны плянуюць адкрыць тут карцінную галерэю і музэй. Працы па аднаўленьні яшчэ ня скончаныя.

8. Сьвята-Раства-Багародзіцкая царква абарончага тыпу

Вёска Мураванка Шчучынскага раёну

Пабудаваная ў сярэдзіне XVI стагодзьдзя. Значна пацярпела ў Паўночную вайну, калі трапіла пад абстрэл гармат швэдзкага караля Карла XII. Захаваліся вокны-байніцы. Сьцены круглых вежаў царквы сягаюць амаль 2 мэтраў у таўшчыню.

9. Музэй Багратыёна

Ваўкавыск

12 месцаў, якія варта наведаць у пашыранай зоне бязвізу Гродзенскай і Брэсцкай абласцей
Фота з vk.com/public114987844

У вайскова-гістарычным музэі імя Пятра Багратыёна можна бліжэй пазнаёміцца з падзеямі 1812 году. Бітва францускіх і расейскіх войскаў пад Ваўкавыскам адбылася 14–16 лістапада 1812 году. Армія Напалеона адступіла, пакінуўшы моцна зруйнаваны горад. У музэі дзейнічаюць экспазыцыі, прысьвечаныя вайне з Напалеонам, а таксама гісторыі самога Ваўкавыску.

10. Самы вялікі драўляны касьцёл Беларусі

Пасёлак Воўпа Ваўкавыскага раёну

Касьцёл сьвятога Яна Хрысьціцеля пабудаваны ў стылі драўлянага дойлідзтва з элемэнтамі барока ў 1773 годзе. Алтар старэйшы за храм на паўтара стагодзьдзя. Парафія існуе з 1474 году.

З Воўпай зьвязаныя імёны Міколы Гусоўскага, Стэфана Баторыя, Яна Казіміра Вазы, Вінцэнта Гадлеўскага, Элізы Ажэшкі, Ларысы Геніюш.

11. Школа, дзе вучыўся Кастусь Каліноўскі

Сьвіслач

12 месцаў, якія варта наведаць у пашыранай зоне бязвізу Гродзенскай і Брэсцкай абласцей
Помнік Кастусю Каліноўскаму ў Сьвіслачы

У Сьвіслацкім раёне можна прайсьці сьлядамі лідэра антырасейскага паўстаньня 1863–1864 гадоў. У вёсцы Якушоўцы засталіся падмуркі фальварку, дзе жыла сям’я Каліноўскіх, калі Кастусь быў малы. У горадзе Сьвіслач захаваўся будынак школы, дзе вучыўся Каліноўскі. Цяпер там шпіталь. Сучасная гімназія носіць імя Каліноўскага, а ў цэнтры гораду стаіць помнік рэвалюцыянэру.

Вядома, што на сьвіслацкіх могілках пахаваныя бацька, бабуля, некаторыя браты і сёстры Кастуся, але дзе дакладна тыя магілы, невядома.

12. Пахаваньне польcкага паэта Францішка Карпіньскага

Вёска Лыскава Пружанскага раёну

Польскі паэт і драматург Францішак Карпіньскі (1741–1825) вядомы перадусім сваёй рэлігійнай «Ранішняй песьняй» — «Kiedy ranne wstają zorze» («Калі ўстаюць ранішнія зоркі»), якую дагэтуль штодня сьпяваюць у шмат якіх касьцёлах Беларусі і Польшчы.

У XVI стагодзьдзі ў Лыскаве быў вялікакняскі замак, аднак да сёньняшняга дня ад яго не захавалася нават рэштак.

Траецкі касьцёл датуецца 1527 годам.

Што ў новым указе аб пашырэньні бязьвізавай зоны?

  • У абʼяднаную бязьвізавую тэрыторыю «Берасьце-Гродна» ўключылі дадаткова Бераставіцкі, Ваўкавыскі, Воранаўскі, Лідзкі і Шчучынскі раёны.
  • Цяпер у зоне «Берасьце-Гродна» замежнікі змогуць знаходзіцца бязь візы 15 сутак.
  • Дадалі яшчэ два памежныя пункты, празь якія замежнікі могуць уехаць у Беларусь: Беняконі і Бераставіцу.
  • Указ набудзе моц праз тры месяцы пасьля афіцыйнай публікацыі. На момант публікацыі дакумэнт не апублікаваны.

Цяпер бязьвізавыя:

  • Гродна;
  • Бераставіцкі,
  • Ваўкавыскі,
  • Воранаўскі,
  • Гродзенскі,
  • Лідзкі,
  • Свіслацкі,
  • Шчучынскі раёны Гродзенскай вобласьці;
  • Берасьце і Берасьцейскі раён;
  • Жабінкаўскі,
  • Камянецкі,
  • Пружанскі раёны Берасьцейскай вобласьці.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: