Новы мікрараён з’явіцца ва ўсходнім раёне горада. Там размесціцца жылая і грамадска-сацыяльная забудова. Планаваная колькасць насельніцтва — 3160 чалавек. Інфармацыя пра гэта з’явілася 11 красавіка на сайце Гродзенскага гарвыканкама.

Забудова зойме 24,41 га. Жылы фонд зойме 89 747,4 м². У раёне будзе 1476 кватэр. Праект прадугледжвае наземныя плоскасныя паркоўкі на 1135 аўтамабіляў, падземныя адна- або двухпавярховыя на 320 і шматузроўневыя на 300.

Тэрмін рэалізацыі - да 2024 года. Першы этап рэалізацыі намечаны на 2022 год.

У гарвыканкаме кажуць, што праект забяспечыць якасны ўзровень комплекснага добраўпарадкавання. А таксама там рацыянальна арганізуюць транспартнае абслугоўванне і пешаходныя сувязі.

Новы мікрараён з'явіцца ў Гродне. Існуючыя дамы там знясуць

Дзе размесціцца забудова?

Участак размешчаны ва ўсходнім раёне горада. Тэрыторыя абмежавана з поўначы — вул. Белуша, з усходу — вул. Панямуньскай, з поўдня — тэрыторыяй гаражных кааператываў, з захаду — пр. Румлёўскім.

Існуючыя дамы знясуць

Гэта малапавярховыя шматкватэрныя і блакаваныя жылыя дама на тэрыторыі 1082.0 м2 плошчы. Гэта чатыры дамы, 23 кватэры, дзе жывуць 49 чалавек.

Па-першае, гаворыцца на сайце гарвыканкама, у іх значны фізічны знос. Па-другое, яны не адпавядаюць тыпу забудовы. Па-трэцяе, яны размешчаны ў зоне будучай транспартнай развязкі. Іх знясуць па меры будаўніцтва.

Зараз праходзяць грамадскія абмеркаванні

Яны пройдуць з 21 красавіка да 15 мая 2020 года. Азнаёміцца з праектам можна з 21 красавіка 2020 года па 8 мая 2020 года з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00, панядзелак-пятніца (акрамя святочных дзён) у вестыбюлі будынка ўпраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама па адрасе: пл. Антонія Тызенгаўза, 3, г. Гродна.

Заўвагі і (або) прапановы ўдзельнікаў грамадскага абмеркавання прымаюцца з 21 красавіка 2020 года па 15 мая 2020 года ў пісьмовай ці электроннай форме па наступных адрасах:

— Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт

пл. Леніна, 2/1, 230 023, г. Гродна, па электроннай пошце arhitektura@gorod.grodno.by або выкарыстоўваючы сэрвіс «Электронныя звароты» на афіцыйным сайце Гродзенскага гарвыканкама grodno.gov.by;

— Упраўленне архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама,

пл. Антонія Тызенгаўза, 3, 230 023, г. Гродна, тэл. 72 26 01 — сакратар камісіі Барэйка Вольга Уладзіміраўна.

Калі прэзентуюць праект?

Прэзентацыя пройдзе 24 красавіка 2020 г. у 16.00 у будынку ўпраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама па адрасе: г. Гродна, пл. Антонія Тызенгаўза, 3, каб. 1 (1-ы паверх).

Калі будуць вынікі?

Падвядзенне вынікаў грамадскага абмеркавання пройдзе на пасяджэнні камісіі Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта 21 мая 2020 года.

Інфармацыя з’явіцца на сайце Гродзенскага гарвыканкама grodno.gov.by і ў СМІ да 30 мая 2020 года.

Што яшчэ новага з’явіцца ў Гродне?

Новы мікрараён з'явіцца ў Гродне. Існуючыя дамы там знясуць

В Гродно построят новый микрорайон Понемунь

В Гродно появится новый микрорайон

Что нового появится весной в районе Большой Троицкой?